Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чарговы прыз нізкапробнай прадукцыі

А мы й ня ведалі, што шэдэўр Вінцучка-малодшага (Франака Вячоркі) зьяўляецца гістарычна-ваенным фільмам. Што ж, людзям уласьціва не здагадвацца пра некаторыя зьявы жыцьця. Стужка “Жыве Беларусь” атрымала ўзнагароду на Варшаўскім міжнародным кінафэстывалі гістарычных і ваенных фільмаў. У намінацыі “мастацкія фільмы” стужцы выдалі першы прыз – залатую шаблю. Цяпер Вінцучок-малодшы будзе хадзіць падпярэзаны і зьвінець залатым булатам (апошняе словаспалучэньне настолькі ж абсурднае, як і сам факт мілітарнай узнагароды кадру, які ня здолеў даслужыць нават да канца кароткага тэрміну ў нацыянальнай арміі ў мірны час).

“ДэмСМІ” нагадалі нам, што гэта ўжо чацьвёрты па ліку прыз. Раней стужка атрымала прызы ў Стамбуле, Гдыні і Брусэлі. Цяпер можна чакаць, што стужку з удзелам тэмпэрамэнтнай актрыскі Грушкі абвесьцяць выдатным фільмам у намінацыі “за лепшую эротыку” і дадуць адпаведны прыз у чарговым эўрапейскім горадзе. Потым знойдуцца яшчэ прычыны выдаць чарговы кубак (а можа залатую ці срэбную булаву). Калі так пойдзе й надалей, то Оскар Франаку з таварышамі забясьпечаны.

А калі сур’ёзна, то пацьвярджаюцца аргуманты тых людзей, якія мяркуюць, што Франака нехта даволі акуратна вядзе па абсягах кар’ернай дзейнасьці. Гэтыя “нехта” зацікаўленыя ў дэскрыдытацыі і прафанацыі нацыянальнага супраціву ў Беларусі ў вачах заходняй грамадзкасьці і ў зацьверджаньні скрыўленых і нізкіх стэрэатыпаў у дачыненьні да Беларусі і яе людзей.

Але мусім нагадаць, што гэты шлях вельмі склізкі. На працягу даволі многіх гадоў заходнія “нехта” (ідэнтыфікаваныя як нямецкія “дабрадзеі”) ляпілі “геніяльную беларускую пісьменьніцу” з мадам Алексіевіч. Даляпіліся да таго, што яна выступіла ў нямецкай прэсе з гнюснымі заявамі на тэму беларускай мовы і яе (Алексіевіч) прыналежнасьці да рускай культуры. Пасьля таго, як на гэтыя выступы зь Беларусі пачуліся многія галасы асуджэньня фальшывай “беларускай пісьменьніцы”, немцы вымушаны былі сьпісаць яе (прынамсі на цяперашні момант) з сваіх рахункаў. Мадам Алексіевіч нават не была ўключана ў сьпіс намінантаў на літаратурны Нобэль (чаго зусім нядаўна дамагаліся немцы).

Так што шабэльку могуць і назад адабраць …

Сымон Рудзік

27/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024