Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
22 верасьня адбылося чарговае “всемірно-історіческое событіе”, аб якім пасьпяшаліся паведаміць усяму сьвету мясцовыя “дэмСМІ”. У паветры запахла сьвежай зялёнай друкарскай фарбай на хрумсткіх банкаўскіх заакіанскіх паперках… і яны пачалі кучкавацца ў кааліцыю. Радыё Свабода нават наладзіла “жывы рэпартаж” з гэтага “всемірно-історіческого”. Праўда, з абылася паведаміць, у якой гэта раскошнай залі “оппозіція” засядала і патрабавала “справядлівых выбараў”. Нам давялося браць у рукі лупу і вывучаць фрагмэнты краявіду за вокнамі, каб здагадацца, што рэжым прадаставіў “барцам” канфэрэнц-залю ў цэнтры сталіцы, а менавіта ў гатэлі “Мінск”. Доўга і падрабязна, аднак, ня хочацца аналізаваць гэтую падзею – утварэньне кааліцыі “За свабодныя і сумленныя выбары для лепшага жыцьця”. Пра яе хаду і стылістыку можна даведацца на сайце РС. Значна цікавей пазнаёміцца з пярлінамі спічаў яе ўдзельнікаў, а таксама з партрэтнай галерэяй. Вось пару цытатаў: В. Вячорка: “Мэта – ня выбары, а Беларусь без дыктатуры”. С. Калякін: “Наша задача – стварыць магчымасьць для нармальнай палітычнай барацьбы. Для гэтага ў Беларусь трэба вярнуць сумленныя справядлівыя выбары. Мэты кааліцыі ня маюць ідэалагічнага характару”. Асоба, названая лідэркай віцебскіх прадпрымальнікаў, распавяла анэкдот пра варону і лісу ды зрабіла выснову: “Мэта – даць людзям зразумець, што ў краіне выбараў няма”. (Канец цытаваньняў). Што ж, тут як у байцы пра істотаў, якія цягнулі воз у розныя бакі. Для аднаго ў “кааліцыі” – “мэта – ня выбары”. Для другога – “трэба вярнуць выбары”. Для трэцяй – “выбараў няма”. Фантастычна! Вы толькі ўглядзіцеся ў гэтых пэрсанажаў. Якія партрэты! Пасіянарны А. Лябедзька, “А. Бухвостаў з паплечнікамі” (трыюмвірат з газіроўкай), маладзён А. Фінькевіч (пра яго не было чуваць гады тры, сядзеў у рэзэрве, а цяпер зьявіўся ў “кааліцыі”), салодкагалосы Вінцучок і прочая і прочая. Не абышлося і без драбязы. На здымках заўважаны, напрыклад, вядомы прайдзісьвет Слава Арэшка (сябрук кампаніі Шапуцькі-Раманоўскага, якая шкодзіць у Курапатах). Гэты зьяўляецца паўсюль, дзе пахне халяўнымі грашыма і «апазыцыяй». Што ж, паглядзім, як разгорнецца гэтая трупа, якія клоўнскія заклікі яна высуне гэтым разам. Ян Булыга 27/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |