Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
3 верасьня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Румыны абвінілі ў генацыдзе былога начальніка камуністычнай турмы”. Вось гэты артыкул: 7/9/2013 › Навіны Напружаная сытуацыя вакол Сірыі разьвязала языкі расейскім генэралам. 4 верасьня расейская інтэрнэт-газэта Правда.Ру апублікавала стылёвае інтэрв’ю пад тытулам “Прайграем Сірыю – на нас будуць усе пляваць”. Цытуем яго пачатак: 7/9/2013 › Навіны Чарговы крок па расейскай ізаляцыі Беларусі У адным мастацкім фільме тав. Сталін кажа Бэрыю і генэралам: “У нас столько органов, а трёх человек поймать не могут…” Жыцьцё ў РФ і РБ дэманструе рэалізацыю яшчэ аднаго пастулата сталінскай эпохі: “сказка стала былью”. 7/9/2013 › Навіны 4 верасьня летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея зьбірае сілы каля Сірыі”. Вось гэты артыкул: 7/9/2013 › Навіны 29 жніўня Радыё Свабода выдала “актуальны рэпартаж” з правінцыі пад тытулам “Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года ў Пагосьцішчах”. Сьпіс “прадстаўнікоў дэмграмадзкасьці” дастаткова прадстаўнічы: гэта рух “За Свабоду”, партыя БНФ (маецца на ўвазе псэўда-БНФ Янукевіча), АГП, БХД, “Говправду”, моладзевы “Зьвяз”. Было ўсё: дэкламавалі вершы, трымалі хвіліну маўчаньня, сьпявалі пад гітару, заслухалі краязнаўчы выступ. Не было толькі галоўнага – Сьцяга, пад якім змагаліся нашы паўстанцы 1863 года – Бел-Чырвона-Белага Сьцяга Ісуса Хрыста. 1/9/2013 › Навіны Выпадковая сустрэча з адным менскім выданьнем школьнага падручніка выклікала ў мяне ўспаміны пра даўні фэномэн пад назовам “русская школа в БССР”. Паўстагоддзя таму беларускія малодшыя школьнікі пачыналі сістэматычнае азнаямленьне з нібыта “велікім і могучім, благоуханным” у падручніку, які называўся “Родная речь”. 1/9/2013 › Навіны (26-27.08.2013) Падзеі ў Сірыі 26 жніўня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла пра заяву дзяржсакратара ЗША Джона Кэры. Ён заявіў, што ўрад ЗША абвінавачвае сірыйскі ўрад ў злачынным прымяненьні хімічнай зброі супраць мірных жыхароў, у выніку чаго загінулі сотні людзей. 1/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |