Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды ў Менску

3 лістапада, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.
10.30. – збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”).
11.00. Пачатак шэсьця. Шэсьце пройдзе па пр. Ф. Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі.
14.30. – пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.

Інфармацыйная камісія
Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
29 кастрычніка 2013 г.

30/10/2013 › Навіны

 


Вугорская рэвалюцыя

Уся Вугоршчына і многія людзі ў сьвеце 23 кастрычніка адзначылі чарговыя ўгодкі самага вялікага народнага паўстаньня супраць камуністаў і савецка-маскоўскай акупацыі. У гэты дзень у 1956 годзе спачатку ў Будапэшце, а потым па ўсёй краіне вугорцы заявілі, што ня хочуць камуны і маскоўскіх войскаў, і пачалі дзейнічаць. Далей...

30/10/2013 › Навіны

 


Павел Севярынец ня здолеў казаць праўду

Гэтая рэпліка напісана пасьля нядаўняй Інтэрнэт-канфэрэнцыі Паўла Севярынца, дзе ён ня здолеў сказаць праўду. Распавяду сьцісла аб тым, што бачыў і чуў падчас зьезду БНФ у 1999 годзе на тэму ўдзелу ў ім Паўла Севярынца. Далей...

30/10/2013 › Навіны

 


Лубянка вяртаецца ў Эўропу

24 кастрычніка французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскія шпіёны зноў апаноўваюць Эўропу”. Вось гэты артыкул: Далей...

30/10/2013 › Навіны

 


Калектыўная адказнасьць невінаватых людзей

25 кастрычніка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “У Расеі хочуць, каб сваякі тэрарыстаў кампэнсавалі шкоду”. Вось гэты артыкул Далей...

30/10/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Апошняя гастроль

23 кастрычніка насупраць комплекса Варшаўскага ўнівэрсітэту прайшоў пікет у падтрымку палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. У асноўным маладыя людзі трымалі партрэты Аўтуховіча, было некалькі Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў. Далей...

30/10/2013 › Навіны

 


“Маладзёвы” жанр

Радыё Свабода паказала нам 25 кастрычніка “рэпэтыцыю ў касьцюмах” у выкананьні структуры пад назовам “Малады Фронт”. Перадзьездаўская рэпэтыцыя прайшла калі не пасьпяхова, то дастаткова сцэнічна. Цытуем з маналогаў асноўных акцёраў: Далей...

30/10/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(17-22.10.2013)

Ксэнафобія ў Расе

17 кастрычніка 2013 г. партугальская газэта “Jurnal de Noticias” напісала, што паліцыя затрымала ў Маскве 2 тысячы нелегальных імігрантаў пасьля падзеяў у Бірулёве. Далей...

24/10/2013 › Навіны

 


“Остапа понесло…”

Розныя людзі і розныя інстытуцыі па-рознаму адзначылі 25-я ўгодкі стварэньня Беларускага Народнага Фронта. Рэжым дык узяў і зусім змаўчаў як вады ў рот набраўшы. Гэбельсаўскія абавязкі былі перададзены ў структуркі імітацыйна-падстаўной псэўдаапазыцыі. Далей...

24/10/2013 › Навіны

 


“Нашы” у Палерма

Вядомая “Вясна” падала на сваім сайце інфармацыю “Сицилия услышала правду о правах человека в Беларуси”. Цытуем: Далей...

24/10/2013 › Навіны

 


Расея – мусульманская краіна

23 кастрычніка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея можа стаць мусульманскай краінай”. Вось гэты артыкул: Далей...

24/10/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АГЛЯД ЗА ВЕРАСЕНЬ

(Выступ на кастрычніцкім 2013 г. Сойме
КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Мінуў верасень і, як звычайна, пры такім рэжыме, нічога станоўчага ў Беларусі не адбылося. Памёр сябра нашай Партыі, наш выдатны беларускі філосаф Мікалай Крукоўскі. Заўчасна памёр адзін з пачынальнікаў БНФ Віктар Івашкевіч і яшчэ шэраг беларусаў. Увогуле, калі азірнуцца ўстыч на некалькі гадоў, то складваецца ўражаньне, што паміраюць адны добрыя беларусы і выяўляецца нейкая схаваная, цёмная логіка пануючага зла. Але гэта, так бы мовячы, працэсы натуральныя. Ненатуральнае ўсё тое, што вытварае антыбеларускі рэжым. Вынішчэньне беларускай культуры і жыцьцяздольнасьці нацыі не спыняецца ніколі. Сілы, каб спыніць гэты рэжым, у нас яшчэ няма. Накапліваць яе трэба пастаянна, ведаючы, што задача рэжыму – зьнішчыць усё. Далей...

22/10/2013 › Навіны

 


Толькі грамадзкі супраціў, толькі Беларуская Салідарнасьць

Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

20 кастрычніка 2013 года адбылося паседжаньне Сойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

22/10/2013 › Навіны

 


Расейская чума сьвіней альбо братаньне з чумным баракам

15 кастрычніка расейская інтэрнэт-газэта News.ru апублікавала артыкул пад тытулам “Рассельгаснагляд папярэдзіў пра маючую адбыцца пагібель айчыннай сьвінагадоўлі”. Вось гэты артыкул: Далей...

22/10/2013 › Навіны

 


А “Свабода” як тут апынулася?

З раніцы 17 кастрычніка Радыё “Свабода” зьвярнулася да чытачоў свайго сайта з чарговым пытаньнем “на засыпку”. На старонцы выстаўлена рэпрадукцыя аднаго вядомага савецкага плаката, надпіс якога перароблены ў “духу актуалізацыі”. Далей...

22/10/2013 › Навіны

Камэнтаваць


“Ужо шточацьвёрты француз падтрымлівае нацыяналістаў. Чарговы посьпех Марын Лё Пэн”

15 кастрычніка польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Далей...

22/10/2013 › Навіны

 


Гаварун у адны вароты

У чекиста должна быть горячая голова, чистое сердце
и холодные руки…

Ф. Дзяржынскі

Калі на прыканцы 1980-х гадоў адзін з бальшавіцкіх дэпутатаў прадэкламаваў гэты парафраз зь Дзяржынскага ў Вярхоўным Савеце РСФСР, заля выбухнула сьмехам і доўга не магла супакоіцца. Цяпер у Дзярждуме РФ даўно ўжо не сьмяяліся, ім ня сьмешна. Далей...

22/10/2013 › Навіны

 


Сьвяткаваньне 25-х угодкаў Беларускага Народнага Фронту

18 кастрычніка ў залі канцэрна “Амкадор” у Менску адбыліся сьвяточныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-х угодкаў утварэньня Беларускага Народнага Фронту. На сьвята сабралося каля 200 асобаў: пачынальнікі народнага рушаньня, сябры Аргкамітэту БНФ 1988-га года, дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня, фронтаўцы розных пакаленьняў з сем’ямі, патрыятычная моладзь. Прысутнічалі госьці, а таксама прадстаўнікі дыпламатыі Славакіі і ЗША. Панавала сьветлая, радасная атмасфэра народнага сьвята. Залю ўпрыгожвалі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Далей...

20/10/2013 › Навіны

 


Пазьняк: «Упершыню за 200 гадоў акупацыі народны рух прывёў да перамогі»

Аўтар інтэрв’ю Віталь Цыганкоў

«БНФ быў сапраўдным народным рухам»

Цыганкоў: Якое значэньне мела ўтварэньне БНФ для беларускай гісторыі, для набыцьця краінай незалежнасьці? Як вам бачыцца роля БНФ цяпер, праз 25 гадоў? Далей...

19/10/2013 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК:Стварэньне і значэньне Беларускага Народнага Фронту ў гісторыі Беларусі

(Да 25-годдзя ўтварэньня)

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія фронтаўцы, землякі і адраджэнцы, вітаю ўсіх у Бацькаўшчыне ў час слаўных угодкаў стварэньня Беларускага Народнага Фронту.

Беларускі Народны Фронт – гэта народны рух і палітычная арганізацыя адначасна, якая змагалася ў Беларусі з камунізмам за дэмакратыю і незалежнасьць краіны. Аргкамітэт Фронту быў утвораны 19 кастрычніка 1988 года. 23-24 чэрвеня 1989 года ў Вільні адбыўся Першы ўстаноўчы Зьезд БНФ. 25 жніўня 1991 года Народны Фронт дамогся рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і спыніў дзейнасьць КПСС-КПБ. Далей...

19/10/2013 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024