Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нямецкі кардынал пра нямецкую агрэсію

Вядома, што без усьведамленьня мінуўшчыны не магчыма будаваць будучыню. У пасьляваенныя гады шэраг дзяржаўных, грамадзкіх і культурніцкіх дзеячаў Нямеччыны публічна казалі пра злачынствы нямецка-фашыстоўскага рэжыму, знаходзячыся і ў сябе на айчыне і на тэрыторыі краін, якія перажылі гітлерскую акупацыю. Некаторыя зь іх нават укленчылі і схілілі голаў над магіламі ахвяраў гітлерызма (як гэта зрабіў быў, напрыклад, канцлер ФРГ Вілі Брандт у Варшаве).

28 верасьня сёлета сапраўдны акт прымірэньня на аснове адэкватнай ацэнкі мінуўшчыны адбыўся ў чэшскім горадзе Стара Баляслаў. Як паведаміла чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”, там сабраліся тысячы сьвятароў і вернікаў пілігрымкі ў гонар сьвятога Вацлава, патрона Чэхіі, які быў забіты ў гэтым месцы 1078 гадоў таму. Разам з чэшскімі сьвятарамі маліўся і нямецкі кардынал Райнхард Маркс. У сваёй прамове падчас імшы ён заклікаў да працягу працэсу прымірэньня паміж чэхамі і немцамі. Кардынал нагадаў пра 75-я ўгодкі падпісаньня мюнхенскага пагадненьня (1938 год), якая азначала акупацыю Чэхаславакіі. Ягоны выступ прысутныя сустрэлі авацыямі.

Кардынал Маркс сказаў, што нельга спыняць дыялог паміж чэхамі і немцамі. “Гвалт і бяспраўе нанесла цяжкія ўдары і пакінула горыч. Я вельмі шкадую аб гэтым, гэта напаўняе мяне смуткам і глыбака кранае”, — сказаў Маркс.

(Крыніца: http://praha.idnes.cz/svatovaclavska-mse-ve-stare-boleslavi-dhg-/praha-zpravy.aspx?c=A130928_123107_praha-zpravy_kol).

А цяпер прапануем вам завітаць у сфэру ненавуковай фантастыкі. Прыязджае з Масквы нейкі арцыбіскуп РПЦ, выступае на якой-небудзь пілігрымцы ў Беларусі, выказвае жаль у сувязі са злачыннымі дзеяньнямі Масквы на нашай зямлі, заклікае да прымірэньня, просіць дараваць расейскім злачынцам, “бо ня ведалі, што тварылі” і г.д.

Можа нягледзячы ні на што такі падпольшчык і ёсьць у гэрархіі РПЦ, але ён ніколі не праявіцца публічна. Таму што добра ведае: пасьля такога выступу ягоная кар’ера ў РПЦ будзе правалена, яго будуць абвяргаць самы Кірыла з Пуціным. А ў дадатак будзе ўзьнята хваля народнага гневу “по пісьмам трудяшчіхся”. Паводле Масквы ў цэлым і РПЦ у прыватнасьці, стагоддзі расейскай экспансіі і акупацыі Беларусі былі “благотворнымі” для нашага народа (якога, паводле гэтых дзьвюх згаданых інстанцый, няма, а ёсьць “заблудшая ветвь велікороссов”). Яны ніколі не раскаюцца і не папросяць дараваць ім. Яны – такія ж, як і іхныя папярэднікі. Яны верныя сябе і сваёй ардынскай Імпэрыі Зла. Цікава, што нават паняволеныя імпэрыяй народы адвярнуліся ўжо ад гэтых “інстанцый”. Няма што й беларусам рабіць у імпартаванай і чужой імпэрскай канторы пад абрэвіятурай РПЦ. Трэба адраджаць на нашай зямлі і ў нашых душах Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву.

Павел Гулевіч

2/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024