Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Папсовы гімн Расеі

25 верасьня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскі гімн атрымае “больш папсовую” вэрсію для моладзі”. Вось гэты артыкул:

Маладзёвая вэрсія запілаванай савецкай мэлодыі павінна спрыяць патрыятызму.

Масква, Прага. Расейскі гімн накручваюць гэтымі днямі ў абсалютна новай аранжыроўцы. Гэтым разам яго будуць папулярызаваць такія зоркі расейскай эстрады, як Алег Газманаў і Стас Міхайлаў.

Гэтае рашэньне прыняло Міністэрства абароны Расеі, а яго культурніцкае аддзяленьне ўжо напружана працуе над новай вэрсіяй старога гімна. Яна павінна спадабацца перш за ўсё маладзейшым.

Каб не было непатрэбных спрэчак паміж пакаленьнямі, па-новаму будзе накручана і класічная вэрсія, якую, як заўсёды, зьдзейсьніць засьведчаны ваенны Ансамбль песьні і танцу Аляксандрава.

Творцы ўжо пачалі запісы ў прасторах Масфільма. Больш сур’ёзны варыянт будзе прызначацца для афіцыяльных выпадкаў, а такзваны “маладзёвы” перш за ўсё дзеля пашырэньня патрыятызму сярод расейскіх маладзейшых.

“Запіс гімна нашай краіны – гэта важная гістарычная падзея, вельмі грунтоўная з пункту гледжаньня нашых галоўных сымвалаў”, — напісана ў заяве міністэрства абароны. Ня робіцца таямніцы з таго, што ідэю папулярнай вэрсіі гімна запрапанаваў сам міністар Шайгу.

Ён загадаў, каб вайскоўцы, што служаць у расейскай арміі і ва ўсіх родах войскаў па ўсёй Расеі штодня сьпявалі расейскі гімн.

Аказалася, што гімн ведаюць слаба і ня толькі ў арміі. А каб маладым лепш сьпявалася, для іх узорны варыянт запішуць папулярныя сьпевакі.

Расейскі гімн уласна ёсьць сучаснай вэрсіяй гімна Савецкага саюза. У 2000 годзе на рашэньне прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна на музыку Аляксандра Васільевіча Аляксандрава словы напісаў Сяргей Уладзіміравіч Міхалкоў, бацька славутага расейскага рэжысёра Мікіты Міхалкова.

Пэтра Прахазкава

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6948234/ruska-hymna-dostane-popovejsiu-verziu-pre-mladez.html

Гнілую імпэрыю панесла ў лірыку. Мы будзем зь нецярплівасьцю чакаць зьяўленьне згаданай “папсовай вэрсіі”. Ведаючы прынамсі А. Газманава зь ягоным шэдэўрам (цытуем): “КГБ, МВД и наука высокая – это моя страна!..” – можна не сумнявацца, што падзея сапраўды будзе гістарычнай. Пад хіповае падвываньне на сцэне мабыць будуць круціцца юныя дэсантніцы ў бікіні колеру хакі, а матросы будуць рваць на сабе цяльняшкі і агаляць ура-патрыятычныя наколкі. Мяркуем, што посьпех новай вэрсіі будзе забясьпечаны.

Зрэшты, міністар Шайгу не прыдумаў нічога новага. Савецкая армія ўсіх родаў ужо сьпявала пагалоўна гімн СССР на кожным вечаровым шыхтаваньні пэўны час пры Сталіне і Хрушчове. Гучала і выглядала гэта вельмі дзіка, таму рытуал давялося адмяняць. Беларусы, што служылі ў саветаў пры Брэжняве і апошніх генсеках, таксама ўспамінаюць пацешную народную творчасьць. Калі на маршы аддавалі загад “запевай!”, этнічна стракатыя шыхты забаўляліся на родных мовах, як маглі. На матыў якой-небудзь “Советская страна ракеты нам дала…” пад агульны роў эстонцы сьпявалі народную песьню аб тым, як дзядуля напіўся ў шынку, узбэкі — пра дурнога ішака. Беларусы зазвычай перайначвалі савецка-патрыятычныя рыфмы ў нефармальную рускую лексіку. Ніхто збольшага не хацеў ваяваць і паміраць за крамлёўскую банду.

Мяркуем, што й цяперашняя моладзь РФ не натхніцца “папсовай вэрсіяй” на ваяваньне і паміраньне.

Валеры Буйвал

2/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024