Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мусульманскі гвалт супраць хрысьціянскага Ўсходу

26 верасьня французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пад тытулам “Хваля гвалтаў супраць хрысьціян Усходу”. Вось гэты артыкул:

Канфлікты і хаатычныя перамены ў палітычным жыцьці ставяць пад удар хрысьціянскія меншасьці, як гэта склалася ў Эгіпце, дзе ісламісты ўзяліся за копцкую абшчыну. Больш за 500 хрысьціянскіх дзяўчат і маладых жанчын зьніклі за апошнія два гады. Іх захапілі ісламісты, навярнулі ў іслам і прымусам выдалі замуж.

Ад Багдада да Каіра праз Дамаск будучыня хрысьціян Усходу асацыюецца з эміграцыяй або перасьледам. “Мы зьяўляемся аўтэнтычнымі эгіпцянамі, мы ніякія не чужаніцы ў нашай уласнай краіне, як гэта сьцьвярджаюць многія ісламісты”, — кажа з трывогай копцкі каталіцкі патрыярх мансіньёр Ібрагім Сідрак, які знаходзіцца праездам у Парыжы. Абраны шэсьць месяцаў таму чальцом гэтай меншасьці ў копцкай меншасьці Эгіпта – 250000 каталікоў на 7 мільёнаў праваслаўных пасярод 80 мільёнаў мусульманаў – мансіньёр Сідрак не хавае аблягчэньня пасьля таго, як армія скінула прэзыдэнта Махамэда Мурсі, зьвязанага з Мусульманскімі братамі. Гэта быў паваротны момант у арабскіх рэвалюцыях, які надаў аптымізму хрісьціянскім меншасьцям Блізкага Ўсходу, асабліва сірыйскім хрысьціянам, занепакоеным ісламісцкім хаосам, які можа запанаваць пасьля брутальнага абвала рэжыму.

Пэўныя знакі надзеі

“У Эгіпце з 14 жніўня па 10 верасьня каля 70 хрысьціянскіх аб’ектаў – цэркваў, кляштароў і школ – былі спалены або разгромлены ісламістамі. Трыццаць іншых аб’ектаў – дамоў і крамаў, што належалі хрысьціянам – таксама падзьвергліся нападам. Праблема ў тым, што “у краіне, якая знаходзіцца ў становішчы поўнага развалу, хто заўгодна можа прапаведваць нянавісьць з мінарэта”, — тлумачыць мансіньёр Сідрак.

Пасьля Мусульманскіх братоў – салафісты – другая ісламісцкая сіла ў Эгіпце, якая не адстае ад іх. “Гэта не яны нападаюць на нашы цэрквы, — удакладняе мансіньёр Сідрак, — а прыхільнікі радыкальнай групоўкі Джамаа ісламія. Дастаткова, каб салафісты распалілі нянавісьць у мячэцях, і гэтыя розныя групоўкі адразу гуртуюцца”.

Копты чакаюць ад новых эгіпецкіх уладаў шмат новага. Яны паабяцалі ім абарону і дапамогу ў адбудове. “Улады паслалі нам знакі, якія даюць надзею. Яны падкрэсьлілі, што хрысьціяне безумоўна будуць удзельнічаь у стварэньні будучыні Эгіпта. Мы спадзяемся, што гэтая палітыка будзе працягвацца”, — выказаў асьцярожнае спадзяваньне мансіньёр Сідрак.

“Пры ўладзе Мурсі мы ўбачылі, што новыя школьныя падручнікі зьмянілі мэнтальнасьць дзяцей, — зазначыў ён. Раней прычынай большасьці дзеяньняў супраць нашых вернікаў было няведаньне. Пры Мурсі мы адчулі, што ўлады хочуць нанесьці нам шкоду”. Пачаліся спрэчкі наконт “іншых рэлігій” падчас рэдагаваньня Канстытуцыі пасьля падзеньня Мубарака. Зразумела, што меліся на ўвазе габрэі і хрысьціяне. Імкнучыся аддзяліць хрысьціян, “Мусульманскія браты паставілі пад сумніў нават іхную прыналежнасьць да Эгіпта”, — працягнуў высокі копцкі прадстаўнік.

Дык ці трэба радавацца таму, што іх забараніла новая ўлада, крыніцай якой зьяўляецца армія? “Я супраць забароны якойкольвечы партыі. Але зусім не факт забароны выклікае пытаньні. Забарона, наадварот, прынята на аснове юрыдычнага рашэньня”, — разважае мансіньёр крыху разгубіўшыся. – “Мы спадзяемся, што прыхільнікі Мусульманскіх братоў будуць уключаны ў працэс паразуменьня. Але толькі ня тыя зь іх, хто выступіў са зброяй у руках”, — настойвае копцкі біскуп, пры гэтым усьведамляючы, што ў цяперашнім становішчы такое “паразуменьне будзе цяжкім”.

Жорж Мальбруно

Пераклаў з французкай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.lefigaro.fr/international/2013/09/25/01003-20130925ARTFIG00578-contagion-des-violences-contre-les-chretiens-d-orient.php

У каторы раз трэба нагадаць, што хрысьціянства ўзьнікла менавіта там – на Блізкім Усходзе. Там існуюць самыя старажытныя сьвятыні, кляштары, рэліквіі хрысьціянскай культуры і духоўнасьці. Мільёны людзей на Усходзе захавалі хрысьціянскую веру ад часоў Хрыста і апосталаў праз стагоддзі перасьледу і дзікіх рэпрэсій. Хрысьціянскі сьвет павінен быў бы знайсьці сродкі і мэханізмы для таго, каб дапамагчы ім, выратаваць іх, захаваць хрысьціянскія абшчыны. Урэшце рэшт гэта ёсьць маральным абавязкам эўрапейцаў і амэрыканцаў. Хрысьціянскае адзінства паспрыяла б духоўнаму адраджэньню і ў краінах заходняй цывілізацыі.

Але гэтыя цывілізацыі, апантаныя лібэралізмам, занятыя іншымі “прыярытэтнымі справамі” – сакралізацыяй пэдэрастаў і падобных, абаронай правоў забойцаў, наладжваньнем камфортнага атабарваньня ў хрысьціянскіх краінах рознага кшталту “братоў” у чалмах.
Паглядзіце на мусульман, як яны ўмеюць быць салідарнымі ў адстойваньні свайго. Але якая там салідарнасьць, калі лібэральныя эліты ад Брусэля да правінцынага начальства заклапочаны выключна камфотам і геданізмам?

Сяргей Камароўскі

2/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024