Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Бездары ізгаляюцца

Першы бездар засьвяціўся на подыюмах і ў СМІ як “модны дызайнэр з Гомеля Я. Іванчык, пераможца многіх конкурсаў”. Ён вывеў на подыюм мадэляк з задранымі спадніцамі. На строях мадэляк былі спрэс беларускія народныя арнаменты, на майтках (“трусах”) яны былі таксама. У “мужчынскіх часопісах” і ў публічных дамах ёсьць розныя варыянты заахвочваньня кліентаў. У тым ліку і праз манернічаньне ў вопратцы сэкс-работніц. Па жаданьню кліента прадажных дамачак могуць апрануць пад медсястру, школьніцу-Лаліту, строгую даму тыпу “сіняя панчоха” і г.д. Мярзотная гульня падабаецца кліентам. Але падобна, што гомельскі гопнік-“дызайнэр” вынайшаў новы спосаб прастытуізацыі нацыянальнага строю і беларускіх дзяўчат.

Другі бездар (або бездары) быў заўважаны на сёлетніх “Дажынках” у Жлобіне. Старажытны горад Петрыкаў прадстаўляў народны ансамбль, які па-майстэрску выконваў беларускія танцы. Ансамлю (пра што сьведчыла дэкаратыўная брама петрыкаўскіх сялян) чарговы гопнік ад раённага кіраваньня культурай і адпачынкам (а можа і вышэйшае культурначальства) надаў блюзьнерскі назоў “Петрыкаўскія бульбашы”. Немагчыма, каб народны ансамбль у Расеі назваўся б “Разанскія кацапы”, у Азэрбайджане “Апшэронскія чуркі”, у Летуве “Алітускія лабусы”, а ва Ўкраіне “Падольскія хахлы”. Таму, хто там паспрабаваў бы так абазваць мясцовы люд, гэты люд зрабіў бы так, што абзывацца больш не захацелася б. А зь беларусамі “усё можна”, яны “талерантныя”… Ну, гэта да пары.

У вызваленай ад акупацыі Беларусі падобныя дзеяньні будуць кваліфікавацца як крымінальнае злачынства зьнявагі нацыянальнага і чалавечага гонару нашых людзей. З адпаведнымі пакараньнямі. Але імёны і дзеяньні цяперашніх мярзотнікаў таксама ня будуць забытыя. Яны распавядуць пра тых, хто надавуміў іх на такую “творчасьць”.

Павел Гулевіч

2/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024