Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Сакрэтнае супрацоўніцтва польскай Службы Вайсковай Контрвыведкі з расейскай ФСБ” 2 кастрычніка польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Пасьля адстаўкі начальніка Службы Вайсковай Контрвыведкі стала набыткам галоснасьці дамова аб супрацоўніцтве з Фэдэральнай Службай Бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Ген. Януш Носэк, начальнік Службы Вайсковай Контрвыведкі падпісаў дамову больш за два гады таму, пасьля смаленскай катастрофы. Паводле інфармацыі “Rz”, начальнік СВК не паінфармаваў аб яе падпісаньні міністраў нацыянальнай абароны і ўнутраных справаў. Поле гэтага супрацоўніцтва зьяўляецца сакрэтным, але вядома, што як сама дамова, так і шырокія маштабы яе дзеяньня выклікалі неадназначную рэакцыю на вышэйшых узроўнях улады і сярод дэпутатаў з сэймавай камісіі па справах спэцслужбаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ФСБ магла дзякуючы гэтай дамове праводзіць шырокія і не да канца кантралюемыя дзеяньні ў Польшчы. Канцэлярыя Прэм’ера адпісала “Rz”, што “інфармацыя, што тычыцца супрацоўніцтва спэцслужбаў з паасобнымі ворганамі і службамі іншых дзяржаваў, падлягаюць абароне на аснове закону аб абароне закрытай інфармацыі”. На пытаньне, ці прэм’ер даў распараджэньне разарваць гэтую дамову, канцылярыя дадае толькі ў агульных словах, што “Калегіўм па Справах Спэцслужбаў не дае згодаў і распараджэньняў на разрыў дамоваў, што тычацца супрацоўніцтва з замежнымі спэцслужбамі, бо ня мае на гэта юрыдычнай асновы”. Канцылярыя Прэм’ера не адказала “Rz” на пытаньне, ці наданьне галоснасьці наяўнасьці такой дамовы мела ўплыў на адстаўку начальніка СВК ген. Я. Носэка. Пасьля зьяўленьня публікацыі ў “Rz” палкоўнік Кшыштаф Душа, дырэктар кабінэта начальніка СВК, прыслаў заяву, дзе пераконваў сярод іншага ў тым, што “Усе дзеяньні Службы Вайсковай Контрвыведкі рэалізуюцца выключна ў згоднасьці зь дзейснымі палажэньнямі закона і ў яго межах”. Палкоўнік Душа падкрэсьліў таксама, што “СВК, распачынаючы супрацоўніцтва з адпаведнымі ворганамі і службамі іншых дзяржаваў, заўсёды прытрымліваецца законнага абавязку, які вынікае з арт. 9 зак. 2, паводле якога, такое супрацоўніцтва можа распачацца пасьля атрыманьня згоды Старшыні Рады Міністраў і думкі Міністра Нацыянальнай Абароны”. Ізабэла Кацпжак Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/90217,1053599-Tajemnicza-wspolpraca-Sluzby-Kontrwywiadu-Wojskowego-z-rosyjska-FSB.html 4/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |