Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мянушка “Дацэнт”

2 кастрычніка Радыё Свабода ашчасьлівіла нас чарговым сваім “экспэртам-дэмакратам”. Камэнтуючы памкненьні рэжымных палатак ўнесьці зьмены ў заканадаўства РБ аб выбарах, журналіст Ул. Глод упэўнена абаперся на “аўтарытэтную думку” ад такой асобы, як Сяргей Альфер. Перад Альферам ён цытаваў сакратара ЦВК М. Лазавіка (прадстаўніка рэжыма). З кантэкста зразумела, што, цытуючы Альфэра, журналіст меў на ўвазе, што цытуемы прадстаўляе альтэрнатыўную думку думаньню рэжыма. У выказваньні С. Альфэра галоўнай была ацэнка выказваньня М. Лазавіка: “Гэта вельмі дзіўны падыход…” Альфэр запрапанаваў узяць з Канвэнцыі СНД аб выбарах “лепшае, а не горшае”. Вось і ўся аналітыка на мяжы дэмакратычнай традыцыі. Давайце ў сувязі з гэтым паглядзім, каго гэта РС на поўным сур’ёзе прапануе нам як альтэрнатыву рэжымнаму думаньню. Як кажуць: хто Вы, доктар Зоргэ?

Пра С. Альфера можна пачытаць на афіцыйных старонках у Сеціве. Чытаем:

Сергей Альфер. Юрист, преподаватель.
Директор Общества сравнительно-правовых исследований. Старший преподаватель «БИП - Институт правоведения», доцент кафедры права Института парламентаризма и предпринимательства (2007-2009). Специалист в области избирательного законодательства. Автор книг и пособий, в т.ч. «Избирательные комиссии: система, правовой статус, порядок формирования» (2001), «Методы фальсификации выборов. Грязные технологии» (2004), «Избирательное право Республики Беларусь: пособие для студентов вузов» (2008). Соавтор ряда публикаций по вопросам избирательного права и политического реформирования.

Крыніца: http://nmnby.eu/authors/4.html

Чытаем далей пра Общество сравнительно-правовых исследований і пра БИП – Институт правоведения, дзе “трудітся не покладая рук” герой нашага фэльетона-рассьледваньня.
Згаданае “Обшчество” пададзена на яго афіцыным сайце як “неправительственная организация, являющаяся одним из ведущих независимых аналитических правовых центров в Республике Беларусь, осуществляющим научно-исследовательскую, образовательную и издательскую деятельность в области проведения правовых исследований в Беларуси и современном мире”. У задачах “Обшчества” усё расьпісана вельмі гладка і дэмакратычна, не падкапаешся. Але там жа пададзена рэклама апошняга опуса С. Альфэра, які шырока і афіцыйна прадаецца ў нашай краіне. Гэта – “Пособие для студентов ВУЗов «Избирательное право Республики Беларусь». Галоўнае ў рэкламе наступнае: “Детально расписанный избирательный процесс в Республике Беларусь позволяет легко ориентироваться в различных его стадиях”. Калі вы думаеце, што ў кнізе ёсьць пра дзікія электаральныя фальсіфікацыі рэжыма, пра зьдзек з самога слова “выбары”, пра рэпрэсіі супраць беларускай моладзі, то вы памыляецеся – там гэтага няма. Там гладзенька напісана пра “электаральны прагрэс у нашай краіне”. Гэта ёсьць афіцыйны рэжымны падручнік.

Крыніца: http://www.scls.eu

Каго ж выхоўвае С. Альфэр сваімі падручнікамі? Чытаем далей:

Частное учреждение образования «БИП — Институт правоведения» создано в 1990 году и готовит специалистов с высшим образованием: юристов, экономистов, бухгалтеров, психологов и др. Выпускники получают дипломы о высшем образовании государственного образца Республики Беларусь. В системе Министерства юстиции Республики Беларусь работает более 500 наших выпускников, из них более 40 судей. В органах прокуратуры Республики Беларусь трудятся свыше 150 выпускников БИП, в системе Министерства внутренних дел проходят службу около 900 выпускников..

У гэтым БІПе актыўна дзейнічаюць пярвічныя арганізацыі такіх рэжымных юрыдычных целаў, як БРСМ і “Белая Русь”.

Крыніца: http://bip-ip.by

Шаноўныя чытачы-патрыёты, калі на наступным выбарчым шоў рэжыму за вамі будуць ганяцца, круціць вам рукі, судзіць вас на аснове ілжэсьведчаньняў, то вы ведайце – гэта выхаванцы С. Альфэра і падобных яму “юрыстаў”.

Гэтую асобу мы ведаем яшчэ з 1990-х гадоў. С. Альфэр засьвяціўся ў сталічных структурах БНФ “Адраджэньня”. Трэба аддаць яму належнае – прыкідвацца ён ня ўмее. Фронтаўцы хутка зразумелі, што гэта “засланы казачок”. Недзе пасьля 1999 года Альфэр (разам з шэрагам такіх жа дзеячаў) адмаршыраваў членстваваць у АГП (як вядома, “партыю інтэлектуалаў”). Як бачым, ён робіць камфотную і вельмі пасьпяховую кар’еру ў рэжымных структурах, падымае “прававую культуру” рэжымных суддзяў, пракурораў і іншых. І вось жа цікава: у той жа самы час рэжымны служачы падаецца Радыё Свабода і іншымі “дэмСМІ” у якасьці носьбіта альтэрнатыўнай рэжыму юрыдычнай думкі. Вось такая “ленінская галава”…

Янка Базыль

4/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024