Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сэрбы ня хочуць збачэнцаў

28 верасьня нямецкая газэта “Die Tageszeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Зноў адменены белградскі гэй-парад”. Вось гэты артыкул:

Сэрбскі ўрад паддаўся хуліганам.
Немагчыма было гарантаваць бясьпеку ўдзельнікам – так абгрунтавалі рашэньне. Дык Сэрбія – прававая дзяржава? Гома-актывісты сумняваюцца ў гэтым. Эўразьвяз таксама рэзка выступае.

Нягледзячы на забарону: бясстрашныя актывісты пратэставалі ўвечары ў пятніцу на вуліцах Беграда, патрабуючы роўнасьці для лесбаў і гомікаў.

У 2012 і 2011 гг. быў адменены Гэй-Парад у Белградзе, бо ўлады баяліся сутычак паміж удзельнікамі парада гомасэксуалаў і правымі дэманстрантамі. У 2010 годзе падчас першага гомасэксуальнага парада ў Белградзе за дзесяцігоддзе дайшло да гвалтоўных выступаў правых экстрэмістаў. Больш за 150 чалавек былі пры гэтым паранены ў вулічных сутычках паміж хуліганамі, ультранацыяналістамі і паліцманамі.

Камісар Эўразьвяза Фюле: “Згублены шанс”.

Чарговая забарона Гома-Парада ў Сэрбіі выклікала вострую крытыку з боку прадстаўнікоў Эўразьвязу. Такім сваім рашэньнем у суботу ўрад у Белградзе “згубіў шанс прадэманстраваць павагу да фундамэнтальных правоў”, — сказаў эўракамісар па пашырэньню зьвязу Штэфан Фюле. Падобна выказаўся эўраамбасадар у Сэрбіі Елка Качын. У той жа час балканская краіна імкнецца распачаць перамовы па ўступленьню ў Эўразьвяз.

Як камісар па пашырэньню зьвязу ён будзе абавязаны патрабаваць ад кандыдатаў на ўступленьне такіх, як Сэрбія, поўнага выкананьня каштоўнасных патрабаваньняў Эўразьвяза, сяод іншага і свабоды сходаў і слова, — дадаў Фюле. Гэта будзе “надзвычай важным” на шляху Сэрбіі ў сяброўства Эўразьвязу.

Увечары ў пятніцу нягледзячы на забарону ў Белградзе шмат сотняў прыхільнікаў Зьвязу Вясёлкі прайшлі па вуліцах горада. Іх суправаджалі вялікія паліцэйскія сілы.

taz

Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.taz.de/Serbiens-Regierung-knickt-vor-Hooligans-ein/!124587/

У прынцыпе ў гэтым артыкуле няма нічога асабліва новага. Мы зьвярнуліся да яго, каб яшчэ раз паглядзець на лексічныя прыёмы лібэральнай заходняй прэсы. Звонкім акордам гучыць ужо падтытул артыкула – “Сэрбскі ўрад паддаўся хуліганам”. Хрысьціяне, проста нармальныя людзі выступілі супраць мярзотнага дэманстраваньня збачэнства. За гэта нямецкая газэта абазвала іх і хуліганамі, і правымі экстрэмістамі і ультранацыяналістамі. Пра гомікаў яны пішуць інакш – “бясстрашныя актывісты” (дарэчы, яны не баяцца толькі за магутным паліцэйскім кардонам). Падалі грозны голас і эўраначальнікі, пагражаюць не пусьціць Сэрбію ў Эўразьвяз, талкуюць пра прытрымліваньне пэдэрастычных каштоўнасьцяў у брусэльскай арганізацыі.

Усё гэта гучала і ня раз. У сувязі з гэтым варта крыху паўспамінаць. Яшчэ адносна нядаўна (у сярэдзіне 1980-х гадоў) у Эўразьвязе і нават у лібэральных колах ва ўсім сьвеце не было ня тое што такой “каштоўнасьці”, але нават і тэматычнай размовы пра гомікаў і лесбаў. Журналісты ўбачылі тады, што высокапастаўлены чыноўнік мінабароны ФРГ некалькі разоў наведаў рэстаран-клюб, дзе зьбіраліся збачэнцы, і грымнуў скандал. Чыноўнік апраўдваўся, казаў, што той чалавек проста падобны на яго і г.д. І вось пасьля развалу СССР раптам як плаціну прарвала, “садомскі грэх” на вачах ператварыўся ў “садомскую доблесьць”, потым у “садомскую сьвятасьць”. Гэтым пачалі займацца плоймы журналістаў, палітыкаў, грамадзкіх і палітычных дзеячаў. Падключыліся нават сьвятары шэрагу канфэсій. Знайшліся грошы (каласальныя сумы) на раскрутку садаміі, якая засланіла сабой усё і ўрэшце зрабілася “надзвычай важным” і “фундамэнтальным”. Падкрэсьлім, што гэта ня проста нашы прыватныя ўспаміны. Пра гэта кажуць мільёны людзей на Ўсходзе і Захадзе.

Час пакажа, хто быў ініцыятарам сусьветнай садомскай маніпуляцыі. Асабліва цікава будзе зазірнуць у адкрытыя крамлёўскія архівы. Выказваюцца меркаваньні, што гэта маскоўскія баяры запусьцілі хітра прыдуманую тарпэду ў бок лібэральнага Захаду. Аплочаная кліентура так раздзьмула зададзеную тэму, што цяпер ніхто, акрамя “хуліганаў”-дэманстрантаў, спыніць яе ня можа і ня хоча. Садамія нішчыць сям’ю, калечыць розумы і псіхіку, разбурае сацыяльныя інстытуцыі, гвалтоўна аслабляе заходнюю цывілізацыю. У Маскве паціраюць ручкі ды выпускаюць на трыбуну Пуціна “бараніць нармальнасьць”. Спэктакль працягваецца, усе акцёры занятыя.

Сяргей Камароўскі

4/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024