Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Цімашэнка – гэта толькі дэкарацыя”

7 кастрычніка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Калонка пра суседзяў: Цімашэнка – гэта толькі дэкарацыя”. Вось гэты артыкул:

Йдзецца пра ўплыў і грошы. Галоўным акцёрам на рынгу ёсьць не экс-прэм’ер Цімашэнка, а расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

Усе гатовыя на ўсё: украінская прэм’ер Юлія Цімашэнка, пакуль што ў вязьніцы, згадзілася, каб яе лекавалі нямецкія лекары.

Украінскі прэзыдэнт, хаця ён не сказаў гэта ўголас, згадзіўся, што яна ўрэшце ад’едзе кудысьці, адкуль яе не пачуюць ва Ўкраіне. І ўрэшце эўрапейскія палітыкі згодныя ўзяць да сябе неадназначную асобу Цімашэнкі, каб з чыстым сумленьнем можна было падпісаць у лістападзе славутую дамову з Украінай.

І калі раптам Цімашэнка думае, што яе асоба сталася цэнтральным пунктам перамоваў, праўда больш празаічная. Йдзецца пра ўплыў і грошы. А галоўным акцёрам на рынгу зьяўляецца не экс-прэм’ер, а расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Аднак ягоныя намаганьні ўтрымаць Украіну пад сваім уплывам відавочна скончацца (пакуль што) дарэмна.

Кіеў прыняў рашэньне на карысьць Брусэля, а Брусэль прымае яго з адкрытымі абдымкамі. Ня йдзецца пра ўкраінскія палі, вугаль ці якаснае сала. Йдзецца пра Расею. Пра тое, што Эўропа здолее адрэзаць кавалак ад яе вялікадзяржаўнага пірага.

А Цімашэнка – гэта толькі дэкарацыя ў гэтай палітычнай гульні.

Яно так лепш выглядае, калі Эўразьвяз можа строіцца галоўным абаронцам правоў чалавека і калі ён бярэ пад ахову безабаронную жанчыну. Толькі вось гэтая жанчына не такая ўжо безабаронная, а правы чалавека для Эўропы не такія ўжо грунтоўна важныя.

Пэтра Прахазкава

Пераклаў з славацкай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6961759/stlpcek-susedia-tymosenkova-je-len-dekoraciou.html

Рэдкія для заходняй журналістыкі такія тэарэтызаваньні. Сапраўды, столькі насіліся з праблемай вакол кіеўскай экс-прэм’ер, што многія людзі й паверылі – гэта ёсьць галоўным у маскоўска-украінскім супрацьстаяньні. Але заходнік ня быў бы заходнікам, каб не захапіцца містыкай пэрсаналій. Паводле славацкай журналісткі, акрэдытаванай у Маскве, галоўнай фігурай у раскладзе сілаў ёсьць Пуцін. У кароткім тэксьце яна паўтарае гэта два разы.
Усе яны чамусьці забываюцца пра ўкраінскі народ – пра сапраўднага гаспадара сваёй зямлі і свайго гістарычнага лёсу. Маўляў, Пуцін перадумае дзяліцца ад пірага, і нічога ня выйдзе. Але так ужо ня будзе. Разьвіцьцё Украіны з 1991 года вызначае не Масква і нават не афіцыйны Кіеў. Усе дасягненьні ёсьць вынікам стваральнай працы і патрыятычнага змаганьня мільёнаў украінскіх людзей і нацыянальнага авангарда. І калі Масква надумае ў бліжэйшыя тыдні і потым нахрапіста вяртаць украінскі народ у свой, як казалі пры Брэжняве, лягер, то ўкраінцы выразна пакажуць імпэрцам, хто ёсьць галоўным суб’ектам нацыянальнай гісторыі.

Павел Гулевіч

13/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024