Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Трымайцеся далей ад прафанатараў Франак Вячорка (Вінцук-малодшы) на вачах расьце, пераганяе свайго татулю, прынамсі ў колькасьці ордэнскіх планак на псэўдаапазыцыйным камзоле. На Радыё Свабода ён робіцца на поўным сур’ёзе жывым класікам. Паглядзіце на прэзэнтацыйнае фота, якое рэдакцыя штораз выстаўляе ў якасьці зьвестак пра аўтара. Поза мысьляра, “дум высокіх полн” і ўсё такое… Але сёньня мы ўласна не пра яго. Вінцук-junior выдаў на гара рэпартаж з “перадавой маладзёвага супраціву дыктатуры”. Цытуем з РС: Лідэрам “Альтэрнатывы” згаданы ў сюжэце маладзён Алег Корбан. Пачытаем пра яго ў Сеціве: “Олег Корбан был избран председателем “Молодых демократов” в 2010 году. В том же году он руководил избирательным штабом по Минску кандидата в президенты от ОГП Ярослава Романчука, был фигурантом уголовного дела о массовых беспорядках 19 декабря 2010 года. Корбан был задержан 20 декабря, помещен в следственный изолятор КГБ и отпущен из него под подписку о невыезде 7 января 2011 года. Што ж, дасьведчаны барэц за народнае дзела, столькі ўсяго пасьпеў у сваёй кароткай рэвалюц-біяграфіі. І ў вядомага правакатара Раманчука начштаба пабыў, і Лябедзьку спрабаваў з трона скінуць. З ізалятара КГБ ён выйшаў “новым чалавекам” і заняўся маладзёвай “Альтэрнатывай”. Героі расклейваюць свае інфармацыі на сьмеццевых баках. Адным словам, ад іх страшная пагроза тыраніі. Аўтар рэпартажа на РС чамусьці “забыўся” згадаць, што Корбану і ягоным гаўрошам йшлося не аб “локшыне”, а аб “лапшы”. Што ўся дзейнасьць гэтай груповачкі разьвіваецца ў рэчышчы “русскоязычності”. Яны і іншых з беларускай моладзі хацелі б зацягнуць у сваю разанска-маскоўскую фронду. Яны ўласна і не “Альтэрнатыва”, а банальная “Альтернатива”. Вось толькі альтэрнатыва чаму? Лукашызму? Дык ім далёка да БТ і да начальніка рэжыму. Тыя пад настрой могуць выдаць цэлую інфармканструкцыю па-беларуску. А гэтыя, як бачым, здольныя толькі па сьметніках з расейскімі налепкамі поркацца. Дарагія юнакі і дзяўчаты, трымайцеся падалей ад гэтых прафанатараў. Павел Гулевіч 13/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |