Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Дэмакратычны” маразм

Я памятаю даўні час, калі Навабеліца называлася горадам. Цяпер толькі на старых фотаздымках застаўся інфармацыйны подпіс фотаатэлье – “г. Ново-Белица, 1961 год”. І партрэты людей, большасьці зь якіх ужо няма. Астатнія пасівелі, пасталелі, састарыліся. Беліца (як усё жыцьцё называюць сваю мясцовасьць тубыльцы) заўсёды мела нейкі правінцыйна-лакальны характар, знаходзілася на мяжы дзьвюх зьяваў – горада і вёскі. Тут нават Ленін каля кіно “Мір” нейкі слаба манумэнтальны, нейкі па-свойску местачковы (нядаўна яго рэстаўравалі і абклалі новымі гранітнымі плітамі). Каласальныя транспаранты з Брэжнявым (якому мастакі-афарміцелі ўвесь час падмалёўвалі грудзі для новых ордэнаў) пачыналіся за Сожам – у Гомелі. Ніхто і не ўспамінаў, што ўвосень 1943 года наша Беліца на працягу амаль месяца была сталіцай БССР, калі фронт праходзіў па Сажы, а па гэты бок засядалі ЦК КПБ і Вярхоўны Савет БССР.

Як і паўсюль у саўдэпіі нас, — дзятву, — выганялі са школы зьбіраць “мэталалом”. На суботніках часам адбываліся больш карысныя дзеяньні. Пад самае неба вырасьлі ўжо вербы і клёны, што мы пасадзілі былі пад тэмпэрамэнтным кіраўніцтвам настаўніцы Клары Аляксееўны. Праз дзесяцігоддзі яна (габрэйка па нацыянальнасьці) адзіная выступіла па-беларуску на юбілейнай сустрэчы выпускнікоў. У 1999 г. наша школа ўжо вярнулася ў кандовае русіфікатарскае становішча. Але былі 1991-95 гады, калі маладыя настаўнікі і дзеці хадзілі ў беларускую школу, дзе вучылі і вучыліся на роднай мове.

На жаль, з тае пары з Навабеліцы ў інфармацыйную прастору паступаюць з ласкі “дэмСМІ” у асноўным нейкія абсурдныя і недарэчныя паведамленьні. Тэндэнцыя насьцярожвае. 10 кастрычніка Радыё Свабода завяршыла свой дзень інфармпрадуктам пад тытулам “Дэмакратычны паход у Навабеліцу”. Назоў закручаны “крута”, адразу прыцягвае да сябе ўвагу. Так і бачыш, як мясцовыя дэмакраты бадзёра маршыруюць на Беліцу шыхтом і з песьняй “Взвейтесь кострамі…”

Прадчуваньне не падманула, з малой радзімы паступіла чарговая доза дэммаразма. Цытуем РС:

Восем дэмакратычных арганізацыяў Гомеля распачалі 10 кастрычніка грамадзка-палітычную кампанію “Навабеліца”. Прадстаўнікі руху “За свабоду”, Партыі БНФ (маецца на ўвазе псэўда-БНФ ад галіхвэ Янукевіча – В.Б.), “Дэмакратычнага форуму”, “Нашага дому” ды іншыя зь ліку падпісантаў сумеснага пагадненьня спрабуюць вырашыць у Навабеліцкім раёне Гомеля, адным з чатырох у горадзе, лякальныя пытаньні, кшталту, «Новы двор», «Новая дзіцячая пляцоўка». Дзеля гэтага яны плянуюць арганізаваць жыхароў, падштурхнуць іх да актыўнасьці. «Адначасова мы пачынаем падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя саветы, прапануючы жыхарам прававую дапамогу, а таксама новых кандыдатаў у дэпутаты зь ліку прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый», — гаворыць актывістка руху «За свабоду» Галіна Краўчанка. (Канец цытаваньня).

Атрымліваецца так. “Дэмакраты” будуць хадзіць паходам і штурхаць сустрэчных мінакоў у бок удзелу ў выбарчых шоў дыктатуры. Калі стомленыя электаральным падманам людзі будуць пасылаць іх куды падалей, тыя будуць прэзэнтаваць сваіх дэмкандыдатаў. Адначасова дэмтурысты будуць штурхаць мінакоў на вырашэньне пытаньняў кшталту “Новы двор”, “Дзіцячая пляцоўка”. Не самы зьбіраць мэталалом і дапамагаць пабудаваць гэтыя аб’екты (калі ім так закарцела), а “падштурхоўваць да актыўнасьці”. Адным словам, у ціхамірнай Беліцы разгортваецца палітыка эўрапейскага ўзроўню.

“Поўны сур’ёз”, зь якім Радыё Свабода апісвае гэтую буфанаду, на самой справе мяжуе з поўным маразмам. І куды глядяць сёньняшнія сатырыкі? Панове, чытайце рэпартажы РС, тут набярэцеся безьліч хлестакоўскіх сюжэтаў. Ня трэба будзе голаў ламаць над пустым аркушом.

У фінале просіцца нешта з незабыўнай савецкай паэзіі:

Повсеместно,
Где скрещены трассы свинца,
Или там, где кипенье великих работ,
Сквозь века,
на века,
навсегда,
до конца:
— Коммунисты, вперед! Демократы, в поход!

Валеры Буйвал

13/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024