Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Эстафэта “герояў Расеі”

9 кастрычніка польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Ці будзе Грузія байкатаваць алімпіяду ў Сочах?”. Вось гэты артыкул:

Расейскі пілот Іван Нячаеў, які пасьля вайны ў Грузіі атрымаў званьне героя, далучыўся да ўдзельнікаў эстафэты з алімпійскім агнём у Маскве. Грузінскія ўлады разглядаюць гэта як “палітычную правакацыю” і не выключаюць байкота гульняў у Сочах.

7 кастрычніка грузінскі ўрад апублікавал заяву, у якой асудзіў удзел у алімпійскай эстафэце Івана Нячаева, якога ў Расеі лічаць героем вайны з Грузіяй у жніўні 2008 года. Прыкметна, што Нячаеў, будучы адным з 13900 удзельнікаў эстафэты, быў удастоены гонару занесьці алімпійскі агонь у Крэмль. На думку грузінаў, Масква адмыслова высоўвае постаць свайго героя на першы плян. Яна правакуе гэтым адмоўную рэакцыю Грузіі.
Зразумела, што кожная сувэрэнная дзяржава мае права выбіраць герояў, якіх хоча. Аднак краіна, якая імкнецца нармалізаваць адносіны з суседняй краінай, ня робіць такіх крокаў. – цытуе заяву грузінскага ўраду партал civil.ge. З апублікаванай заявы вынікае, што ўлады Грузіі “прымуць адэкватныя палітычныя рашэньні з мэтай абароны гонару і інтарэсаў Грузіі і яе жыхароў”. – На жаль, добрая воля Грузіі не была ацэнена Расеяй. – заявіў грузінскі ўрад.

На сытуацыю адрэагаваў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які назваў дзеяньні Масквы “жэстам, што зьневажае Грузію”. На думку грузінскага прэзыдэнта, расейскія ўлады выкарыстоўваюць тэму алімпіяды з мэтай прапаганды адарваных ад Грузіі тэрыторый. – Я перакананы, што гэта ёсьць мэтанакіраваныя дзеяньні Крамля, які падключае да ўдзелу ў Алімпіядзе сепаратысцкую Абхазію і Паўднёвую Асэцію. – сказаў Саакашвілі. Словы грузінскага прэзыдэнта падтрымаў былы міністар культуры Грузіі Ніка Руруа.

Грузія мае маральнае права байкатаваць аімпійскія гульні ў Сочах. Удзел грузінскіх спартоўцаў ў гэтым мерапрыемстве азначаў бы, што Расея мела рацыю падчас вайны ў 2008 годзе. Гэта вельмі небясьпечна. – кажа Руруа. На думку былога міністра культуры, Расея адмыслова выбрала Нячаева для ўдзелу ў эстафэце.

Гэта нахабны жэст Крамля, на які Грузія павінна адрэагаваць адпаведным чынам. – сказаў Руруа. Палітык заявіў, што грузінская фігурыстка Эленэ Гэдэванішвілі першая гатовая байкатаваць Сочы і чакае на канчатковае рашэньне ўраду ў гэтай справе.

Расейскія СМІ назвалі апасеньні Тбілісі “чарговай няўдалай спробай байкоту гульняў у Сочах”. Расейская прэса высьмяяла афіцыйную заяву грузінскага ўраду, а на першы плян яны высунулі крытычныя заўвагі прэзыдэнта Саакашвілі. Тым самым Масква спрабуе перакласьці адказнасьць за канфлікт з Грузіяй на Саакашвілі, абмнаючы факт, што новы грузінскі ўрад працягвае ягоную палітыку.

Штурмавік Івана Нячаева СУ-25 быў абстраляны над Цхінвалі 11 жніўня 2008 г. падчас бамбардоўкі горада. У Расеі яму надалі званьне героя, а ягоную майстэрскую пасадку на пашкоджаным самалёце шмат разоў паказвала расейскае тэлебачаньне. Грузіны сьцьвярджаюць, аднак, што героя зьляпіла расейская прапаганда, а ягоны самалёт памылкова падстрэлілі самы расейцы.

rp.pl

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1055483-Gruzja-bojkotuje-olimpiade-w-Soczi-.html

І што так расхваляваліся грузіны? Яны, мабыць, забыліся, што Алімпіяда будзе лубянская. Па прасторах РФ паходню (якая то гарыць, то дыміць, то тухне) панясуць па чарзе “лучшіе і надёжные товарішчі с рекомендаціямі”. Сярод іх гэбіст-танкіст, які страляў разрыўнымі снарадамі па школе ў Беслане, лубянец-газаўшчык, што пускаў атрутныя газы ў Тэатр на Дуброўцы, лепшы майстар катаваньняў з канцлягеру Чарнакозава ў Чачэніі, падрыўнікі маскоўскіх і валгадонскіх жылых дамоў і іншыя. Вось хто сапраўдныя героі фэномэна “велікой Россіі”. Дарогу героям!

Янка Базыль

13/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024