Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У іх такі “мэтад”

7 кастрычніка Радыё Свабода выпусьціла наперад вядомага С. Дубаўца з тэкстам пад ударным тытулам – “Чатыры ўдары па Беларусі” . Цытуем стартавы фрагмэнт Дубаўцовага тэарэтызаваньня:

“Ня трэба тлумачыць, што для адносна невялікай супольнасьці значыць страта аж чатырох ключавых постацяў за тыдзень”.

Далей аўтар нагадвае, што першай такой постацьцю быў памерлы філосаф М. Крукоўскі – “найбуйнейшы філёзаф усіх часоў” (гэтак у тэксьце). Другім названы Н. Рандаў – нямецкі перакладчык беларускай літаратуры. Трэцім названы В. Івашкевіч – “пачынальнік новага беларускага адраджэньня” (гэтак у тэксьце). Чацьвёртая постаць – К. Бязмацерных, блогерка.

Адразу адначым, што ў хрысьціянскай традыцыі не прынята параўноўваць значнасьць нябожчыкаў у першыя дні пасьля іх адыходу ў лепшы сьвет. Гэта робіцца праз пэўны гістарычны час, у падручніках і хрыстаматыях. Перад сьмерцю ўсе людзі роўныя. А вось у грамадзкім жыцьці – не. І што С. Дубавец так сьпяшаецца?

Яны там у РС калектыўна былі пасьпяшаліся. Настолькі, пасьпяшаліся, што “забыліся” згадаць хаця б словам, што вялікі беларускі філосаф сучаснасьці Мікалай Крукоўскі быў паплечнікам Зянона Пазьняка, сябрам Сойму БНФ “Адраджэньня” і КХП-БНФ, быў гонарам нашай Партыі. І што яны такія “забыўлівыя”? Калі б такая постаць была ў АГП, то на РС выступалі б “спэцы па філасофіі” Лябедзька, Марголін і прочая і прочая. А тут “ні гу-гу”.

Чацьвёртую са згаданых у тэксьце постацяў ня ведаў па беларускай дзейнасьці, практычна, ніхто.

Навошта ўвесь гэты штучны пафас пра “4 удары”? Усё гэта ёсьць на мяжы словаблуду. Асабліва тое, пра “адносную невялікасьць” шматмільённай беларускай супольнасьці.

Але яны ў РС умеюць-такі трымаць язык за зубамі. На разьвітаньне з М. Крукоўскім РС дало адзін матэр’ял. Добра, што знайшоўся адзін сумленны журналіст і арганізаваў “круглы стол” з абмеркаваньнем значнасьці творчасьці вялікага філосафа. Нагадаем, што на пахаваньне М. Крукоўскага не зьявіўся ніводзін “дэмжурналіст” (!). Мабыць, зноў “забыліся”? А можа такое “рэдакцыйнае заданьне” было?

Затое пра трэцюю постаць яны настваралі больш за дзесятак сюжэтаў. Асабліва цікавым было фота В. Вячоркі, які нясе крыж перад труной. Дэмжурналісты “забыліся”, што Вячорка даўно дэкляруе сябе як паганца, ён пакланяецца медзяному ваўку, а не Крыжу (і паводзіць сябе адпаведна). Прысутныя сталіся сьведкамі акта блюзьнерства.

Ад усяго гэтага круцельства, маны, дэзы і “забыўлівасьці” у нармальных людзей галава кругам ідзе. А супрацоўнікам “флагмана белдэм журналістыки” (як іх людзі называюць апошнім часам) ня млосна. Яны з гэтым звыкліся, “творчы мэтад” такі.

Валеры Буйвал

13/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024