Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Наша Ніва” – цікавая гэта чытанка. Вядомы А. Дынько разразіўся ў апошнім нумары нобэлеўскімі камсамольскімі характарыстыкамі. Працытаваць варта: “Теперь в списке реальных претендентов – два человека, простите за штамп, прописанных в Беларуси. И они очень разные, эти люди. Чытаеш гэтыя радкі і думаеш: на што гэта ўсё стылёва падобна? Ага, на школьныя гады. Так пісалі і выступалі на публіцы маладыя камсамольскія актывісткі: з “молодецкім задором”, рэзкімі жэстамі і агнём у вачах. Што тычыцца сутнасьці характарыстык, то можна пагадзіцца з пэўнымі фрагмэнтамі. А. Бяляцкі – сапраўды падпольшчык, прычым настолькі быў заканспіраваны, што ягоную справу (па буйнамаштабным прысабечваньні грамадзкіх сродкаў) павінны былі вырашаць адразу дзьве генпракуратуры – Польшчы і Летувы. Што да Алексіевіч, то ў нас склалася ўражаньне, што яе ў каторы раз намінавалі з падачы “нямецкіх дабрадзеяў” менавіта за ейныя антыбеларускія заявы і ўчынкі. З чым, аднак, мы ніколі не пагодзімся, дык гэта з пасылам наконт таго, што “Беларусь іх сформіровала такімі”. І Бяляцкага, і Алексіевіч, і Дынька фармавала зусім іншае асяроддзе і зусім іншая краіна. Аднаго поля ягадкі. Хаця гэты А. Дынько ёсьць даўно зарэкамэндаваным “фруктам”. Што там Бяляцкі з “белорусской пісательніцей”, маштабы ня тыя. Дынько “по заданію партіі і правітельства” выязджаў быў у ЗША і там выступаў у беларускіх асяродках. Галоўнай тэмай выступаў “фрукта” былі хваласьпевы Лукашэнку: “пры яго ўладзе Беларусь дасягнула росквіту, эканоміка расьце, мы ідзем у Эўропу, беларуская мова пашыраецца …” І што? А нічога. Ён працягвае сваю папулярызатарскую дзейнасьць пад гістарычнай вывескай некалі беларускага выданьня. Ян Булыга 13/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |