Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
13 кастрычніка нідэрляндская газэта “Het Volkskrant” апублікавала артыкул пад тытулам “Нават труп старога эсэсаўца непажаданы ў Рыме”. Вось гэты артыкул: Труп нямецкага ваеннага злачынцы Эрыха Прыбкэ, які памёр у Італіі, непажаданы ў Рыме. Гэта заявіў мэр італьянскай сталіцы Ігнацыя Марына. У чацьвер стала вядома, што Аргэнтына адмовілася ад трупа Прыбкэ. Меркавалася, што памерлы стары эсэсавец будзе пахаваны там побач з сваёй жонкай. Пасьля вайны Прыбкэ сядзеў у турме кароткі час, але ў 1946 г. уцёк у Аргэнтыну, дзе доўга непрыкметна жыў. Але ў 1994 г. яго знайшлі і выдалі Італіі. Там яго асудзілі ў 1998 г. за масавае забойства ў 1944 г. у Адрыяцінскіх пячорах у Рыме. Пад яго камандаваньнем немцы расстралялі 335 італьянцаў. Пасьля прысуду Прыбкэ сядзеў не ў турме, а пад хатнім арыштам. Ён дажыў у Рыме да 100 гадоў. Прыбкэ ніколі не выказаў раскаяньня ў сваіх злачынствах. Мэр Марына назваў пахаваньне абразай для яго горада. “Я зраблю ўсё для таго, каб не дапусьціць пахаваньня Эрыха Прыбкэ ў Рыме”. – сказаў ён. Касьцёл таксама заявіў, што эсэсавец не будзе пахаваны паводле рэлігійнага абраду. ANP Пераклаў з нідэрляндскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.volkskrant.nl/vk/nl/2668/Buitenland/article/detail/3526470/2013/10/13/Lichaam-oud-SS-er-ook-niet-welkom-in-Rome.dhtml Італьянскія партызаны казалі ў такіх выпадках: “Сабаку сабачая сьмерць!” І цяпер італьянцы ня хочуць мець сабачыя косьці забойцы на сваёй зямлі (нягледзячы на панаваньне вычварэнскага лібэралізму). Прыбкэ пашэнціла, ён не папаўся ў рукі італьянскіх паўстанцаў падчас баёў і праз кароткі час пасьля перамогі народа. Тады італьянцы доўга не цырымоніліся з фашыстамі. Канец Мусаліні і ягонага палітбюро – яркі і найбольш вядомы таму прыклад. Зрэшты, так рабілі і нідэрляндскія, і французкія, і беларускія партызаны. Гэта ёсьць унівэрсальная народная традыцыя. Ян Булыга 19/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |