Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Кітайская армія ў цэнтры Эўропы

4 кастрычніка польская газэта “Niezależna” апублікавала артыкул пад тытулам „Кітайская армія будзе ваяваць у Беларусі?” Вось гэты артыкул:

Палата Прадстаўнікоў (ніжэйшы ворган Народнага Сходу Беларусі) ратыфікавала пагадненьне паміж Беларусьсю і Кітаем. Яно тычыцца статусу ўзброеных сілаў Кітаю, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама беларускіх фармаваньняў, якія часова разьмяшчаюцца ў Кітаі з мэтай правядзеньня супольных вайсковых вучэньняў.

Падпісаная дамова павінна забясьпечыць “падтрыманьне высокага ўзроўню баегатоўнасьці ўзброеных сілаў, каб у адпаведны момант адрэагаваць на новыя выклікі і пагрозы міжнароднай бясьпецы” – паведамляе газэта Міністэрства Абароны РБ “Во славу родины” са спасылкай на міністра Юрыя Жадобіна.

JW

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://niezalezna.pl/46750-chinska-armia-bedzie-walczyc-na-bialorusi

У газэтным тэксьце польскія выдаўцы выразна падкрэсьлілі слова “міжнароднай”, цытуючы міністра Жадобіна, які казаў пра пагрозу бясьпецы. Малайцы польскія журналісты, яны зразумелі пра што выказваўся (не намякаў, а наўпрост выказваўся) добра вядомы беларусам Жадобін. Польскія журналісты зразумелі, што значыць “пагроза міжнароднай бясьпецы”, якую зьбіраецца душыць генэрал РБ (што служыць пад камандай Масквы).

Раней жартаўнікі выкарыстоўвалі наступны вобраз, калі камэнтавалі нашэсьце кітайцаў на Сібір і мільён кітайцаў каля нашага Менску: “Китайские товарищи прибывают небольшими группами по двести тысяч человек…” Цяпер гэта будуць ня проста “маленькія групы”, што вытаптваюць і аб’ядаюць палі і гароды за некалькі хвілін (як гэта адбываецца ў Сібіры і ў Беларусі). Цяпер да іх “абсалютна законна” далучацца “маленькія атрады” кітайскай арміі. Зазначым, што ўсё гэта мяркуецца разгортваць у цэнтры Эўропы, у нашай Беларусі. Скажам, складзецца “міжнародная пагроза” у Варшаве, Кракаве або Вільні, дык усё “законна”. Кітайскі генэрал Жа До Бін махне самурайскім мячом зь вежы жоўтага танка і…

Польскія журналicты зразумелі. Ці зразумеюць гэта польскія палітыкі?

Сымон Рудзік

19/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024