Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Летува спыніла трансляцыю расейскага тэлебачаньня 14 кастрычніка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Праграма расейскага тэлебачаньня “Чалавек і закон” працягвае правакацыі супраць Летувы”. Вось гэты артыкул: У праграме “Чалавек і закон”, якую па пятніцах перадае Першы канал расейскага тэлебачаньня, шмат разоў прагучала зьняважлівая інтэрпрытацыя трагічных падзеяў 13 студзеня 1991 года ў Вільні. Тыдзень таму праграма ўжо выклікала скандал у Летуве. Гэтым разам праграму дапоўнілі новымі “аргумантамі”, — паведамляе партал “Delfi.lt”. А менавіта, у праграме было заяўлена, што Летува, якая “два стагоддзі належала Расейскай імпэрыі”, забылася, што атрымала Віленскі край дзякуючы Маскве. Віленскі край, які з 1919 года па верасень 1939 года зь невялікім перапынкам у 1920 годзе належаў Польшчы, Летува атрымала паводле дамовы з Савецкім Саюзам, а праз кароткі час краіна патрапіла пад савецкую акупацыю. У балтыйскіх краінах новую праграму нельга было ўбачыць, бо Камісія па радыё і тэлебачаньню Летувы (LRTK) у мінулую сераду прыняла рашэньне спыніць трансляцыю на тры месяцы канала PBK, зьмест якога прысьвечаны Расеі, Беларусі і іншым краінам, што не належаць да Эўразьвязу (ЭЗ). А з пятніцы была спынена трансляцыя праграмы “Чалавек і закон” у Балтыі. “Летува чамусьці замоўчвае, што яна была вольнай толькі 20 гадоў, а 200 гадоў была ў складзе Расейскай імпэрыі. Маладым людзям трэба нагадаць, хто ў 1939 годзе аддаў Віленскі край Летуве і чаму Летува гэты край не аддала Беларусі і Расеі, калі выходзіла з складу Савецкага Саюза”, — заявіў вядучы праграмы Аляксей Піманаў. Як вядома, абурэньне летувіскага грамадзтва выклікала перадача “Чалавек і закон” ад 4 кастрычніка, у якой сьцьвярджалася, што 13 студзеня 1991 года падчас атакі на тэлевежу ў Вільні не было ніводнай ахвяры, у сьмерці якой была б вінаватая савецкая армія. А ўсё, што адбылося, было вялікай правакацыяй уладаў Летувы. У праграме ўзялі ўдзел грамадзянін Расеі, былы камандзёр спэцгрупы “Альфа” Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Савецкага Саюза Міхаіл Галаватаў, якога Летува ўжо 22 гады хоча прыцягнуць да адказнасьці ў сувязі з той атакай, а таксама работнік Камуністычнай партыі Летувы Альгімантас Наўджуніс і былы пракурор Летувіскай ССР Антанас Пятраўскас. Імкнучыся скінуць законна абраную ўладу Летувы, якая ў сакавіку 1990 года абвясьціла аб аднаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці, спэцыяльныя аддзелы савецкіх узброеных сілаў 13 студзеня 1991 года гвалтам захапілі тэлевежу ў Вільні і Тэлерадыёкамітэт і спынілі тэле- і радыё трансляцыю. Ад куляў і пад тракамі танкаў каля тэлевежы загінула 14 бяззбройных людзей, а сотні былі паранены. У апошняй перадачы ўзяў удзел таксама й Аляксандар Касперавіч, які з 1991 года кіраваў летувіскім калабаранцкім тэлебачаньнем, якое працавала ў захопленым Тэлерадыёцэнтры і якое народ называў “Каспабачаньнем”. Ён паабяцаў, што ў бліжэйшы час гледачы змогуць паслухаць сьведкаў падзеяў 13 студзеня. Пазьней у перадачы былі прадэманстраваныя камэнтары расейскамоўных летувіскіх парталаў Сеціва, у якіх збольшага выказвалася падтрымка вэрсіі ўдзельнікаў праграмы і выказвалася падзяка аўтарам. Згадвалася таксама пра заяву прадстаўніцы Эўрапейскай Арганізацыі па Бясьпецы і супрацоўніцтву (АБСЭ) Дуні Міятавіч аб тым, што захады Вільні “падрываюць плюралізм СМІ”. Адміністрацыйны суд Віленскай акругі на заяву LRTK у панядзелак спыніў рэтрансляцыю ў Летуве “Перашага расейскага канала” (PBK), які трансляваўся ў краінах Балтыі. Як нагадаў кіраўнік LRTK Эдмундас Вайтэкунас, камісія прыняла рашэньне пра спыненьне трансляцыі цалкам адзінагалосна, папярэдне прааналізаваўшы ў судзе, ці гэтыя санкцыі не зьяўляюцца надта строгімі. “Я чуў шкадаваньні, што абмяжоўваецца свабода слова. Але давайце падумаем, пра што гаворка, пра што вядзецца дыскусія – зьневажаецца нашае змаганьне за свабоду. Дык ці можна тут казаць пра свабоду слова? Усяму ёсьць межы”. – падкрэсьліў ён. LETA Пераклаў з латышскай В. Буйвал Крыніца: http://www.diena.lv/pasaule/krievijas-televizijas-parraide-cilveks-un-likums-turpina-provokacijas-pret-lietuvu-14028719 . 19/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |