Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Памятаем, як колькі гадоў таму ў вагонах менскага мэтрапалітэна раптам пачалася рэклама “Радыё Свабода”. Людзі вельмі зьдзівіліся, таму што раней афіцыйны падземны электравік ніколі не даваў сваіх плошчаў пад беларускую дэмрэкламу. Але бывае.., — падумалі былі мы тады. Гэта было якраз у той час, калі з сымволікі РС былі назаўжды выдалены колеры нацыянальнай сымволікі. Рэклама ў мэтро праходзіла пад заклікам піць каву разам з РС. Была дададзена карцінка з кубачкамі кавы – гэткія порцыі бадзёрасьці для кожнага. З тае пары людзі пачалі заўважаць канчатковы паварот перадавой і змагарнай радыёстанцыі на рэйкі нейкай псэўдаапазыцыйнай схемы. Вось, напрыклад, сёньняшняя раніца, пачатак тыдня. Што падстаўляюць нам на кавярны стол журспэцы “беларускай рэдакцыі” РС? А вось што. Тытул: “Беларусь хоча новага крэдыту МВФ”. Потым распавядаецца пра плян, агучаны саўмінам і Нацбанкам на гэтую тэму. Дзьве рэжымныя ўстановы без цені сумніву называюцца РС “Беларусьсю”. Хаця на самой справе крэдытаў хоча для сябе згаданы рэжым, які разбурае Беларусь. І пра гэта трэба было б выразна паведаміць слухачам-чытачам. Але дзе ж там, ад РС мы гэтага не дачакаемся. Для іх, мабыць, рэжым і ёсьць Беларусь. Далей РС бярэ ў экспэрты “вядомых людзей Беларусі”. З. Дашкевіч дае камэнтар па падзеях у Маскве пад тытулам “Рана ці позна “Бірулёва” паўторыцца і ў Беларусі”. А можа і сапраўды ён экспэрт. Пэўны час таму гэтага непаўналетняга яшчэ падлетка прыхапілі на вулічнай панэлі, дзе разгортвалася ягоная “сацыяльная дзейнасьць”. Тыя, што прыхапілі, апэратыўна зрабілі з гэтай неадукаванай і недалёкай асобы “маладзёвага лідэра” і пайшло-паехала… Цяпер ён выступае экспэртам па падзеях у імпэрскай сталіцы, усе слухаюць. Далей яшчэ цікавей. У Варшаве беларуская моладзь зьбіраецца каля амбасады Летувы, каб пратэставаць супраць запрашэньня на саміт у Вільню начальніка антыбеларускага рэжыму. Нам карысна было б паслухаць, што кажуць на гэтую тэму арганізатары акцыі, яе галоўныя ўдзельнікі. Але “не тут-то было”. Да нас вядуць праз эфірную прастору новага экспэрта-спэца. Гэта незабыўны Слава Сіўчык, які пэўны час прадстаўляў невядома каго ва Ўкраіне, а потым быў перакінуты невядома кім прадстаўляць тых жа ў Польшчу. Сіўчык кажа: “Пікет – ініцыятыва беларусаў у Варшаве, якую я падтрымаў…” Вось як… В. Сіўчык даўно зарэкамендаваў сябе як правакатар. Пра гэта ведаюць тысячы людзей. Але вось жа ня ведае Радыё Свабода. Ім, мабыць, няма часу разабрацца ва ўсім. Трэба пасьпець запоўніць праграму да моманту, калі беларусы будуць сядаць за стол з ранішняй кавай… Ян Булыга 19/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |