Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Мадэрнізатары” рэжыму выказваюцца

“ДэмСМІ” паведамілі 4 кастрычніка пра чарговую дэмініцыятыву Эўразьвяза ў дачыненьнях з Беларусьсю. Эўракамісар Штэфан Фюле (адказвае за палітыку суседства Эўразьвяза) заявіў:

“Дыялёг па мадэрнізацыі з самага пачатку павінен быць сфармаваны ў якасьці плятформы для ўзаемадзеяньня паміж усімі зацікаўленымі бакамі — грамадзянскай супольнасьцю, апазыцыяй і ўрадам у тым ліку”. Потым ён дадаў, што “будуць знойдзеныя варыянты ўключэньня ўладаў Беларусі ў дыялог”.

У сваю чаргу міністар замежных справаў Летувы (дзяжурнай па Эўразьвязу) Лінас Лінкявічус заверыў, што Эўразьвяз будзе ўсімі спосабамі спрыяць такому дыялогу.

Васальны прамаскоўскі рэжым гробіць нашую народную гаспадарку, зьнішчае нацыянальную культуру, ставіць расейскія ваенныя аб’екты на межах Эўразьвязу, а эўраначальнікі ўсё круцяць сваю запілаваную шарманку. Яны настройваюцца на дыялог са зьнішчальнікамі Беларусі. Яны, падобна, і не здагадваюцца, што разьвіцьцё падзеяў у нашай акупаванай краіне нясе вялікую пагрозу Заходняй Эўропе, мільёнам людзей.

Безумоўная пагроза ад маскоўскага панаваньня ў Беларусі існуе для Летувы. А яе начальства не баіцца, кажа, што закідае расейскі авангард шапкамі. Як яшчэ інакш можна трактаваць учорашні выступ згаданага вышэй міністра Лінкявічуса, што Летува можа закрыць для Расеі ўсе дарогі, якія вядуць у Калінінградзкі анклаў РФ?

Зразумела, што Масква не пакіне такія дзеяньні без увагі. Ня маючы супольнай мяжы зь Летувой (ня лічачы згаданага анклава), Расея выкарыстае свае апошнія акупанцкія дасягненьні на тэрыторыі нашай краіны – пашырэньне ваеннай прысутнасьці. У Беларусь будуць ўведзены вялікія колькасьці расейскай арміі, будзе зроблена пагрозьлівая дэманстрацыя ў бок летувіскіх комікаў-шапказакідальнікаў. Апошнія хуценька адкрыюць дарогі на Калінінград, і крызіс нібыта завершыцца. Вось толькі расейская армія застанецца ў Беларусі. Такога варыянта хочуць суседзі Беларусі і ўвесь Эўразьвяз? Каго яны зьбіраюцца закідваць шапкамі, з кім весьці дыялогі? Будуць праз лукашызм “мадэрнізаваць” Беларусь? Што гэта за ідыятызм? (Зрэшты, матывацыя дзейнасьці тыпажоў кшталту Фюле даўно вядомая)

Камэнтары ў гэтай праблеме дае А. Лябедзька. Ён вярнуўся з Лёндану, дзе раздаваў тэкст свайго звароту (падпісаны яшчэ Саннікавым і Рымашэўскім) пра Беларусь. Брытанцы з гэтым падсадным палітычным прайдзісьветам на поўным сур’ёзе раіліся і пазіравалі. Цэлую групу гэтых прайдзісьветаў Эўразьвяз зьбіраецца запрасіць у лістападзе на саміт па Усходняму Партнёрству ў Вільню. Фальшывы спэктакль на тэму “клопату аб Беларусі” бясконца працягваецца.

Складваецца ўражаньне, што ўсе дзеяньні, тэматычныя і пэрсанальныя прыярытэты чынавенства Эўразьвязу накіраваныя на тое, каб падоўжыць існаваньне прамаскоўскай хунты на нашай зямлі і забясьпечыць панаваньне расейскай імпэрыі ў Беларусі. Зрэшты, уражаньне нас не падманвае.

Павел Гулевіч

19/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024