Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Захад уражаны “Захадам-2013” альбо сьмех дый годзе 2 кастрычніка швэдская газэта “Svenska Dagbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскія вучэньні аказаліся больш маштабнымі, чым было заяўлена”. Вось гэты артыкул: Войскі агульнай колькасьцю ў 70000 нечакана былі задзейнічаны на мінулым тыдні Расеяй і Беларусьсю ў зоне каля Швэцыі. Гэта больш чым удвая ў параўнаньні з тым, пра што папярэджвала Расея. Прыбалты занепакоены і разглядаюць вучэньні як падрыхтоўку да нападу на іх і Польшчу. На мінулым тыдні швэдскія кацеры берагавой аховы і часткі “Gripenplan” інтэнсіўна дзейнічалі, назіраючы за манеўрамі Расеі і Беларусі “Захад 2013” на Балтыйскім моры. Але дагэтуль мала вядома пра сапраўдныя маштабы гэтых вучэньняў. “SvD” сёньня можа адкрыць, што вучэньні, якія завяршыліся ў пятніцу, былі значна больш маштабнымі, чым было заяўлена. Паводле заяваў Расеі на адрас абарончага хаўруса НАТО ў рамках супольнага воргана па супрацоўніцтву – рады НАТО-Расея, у вучэньнях павінны былі ўзяць удзел 22500 вайскоўцаў. Але сапраўдная колькасьць была прынамсі ўдвая большай. Маштабы вучэньняў вельмі ўражваюць і моцна адрозьніваюцца ад расейскіх папярэдніх заяваў. Расея гоніць хвалю. Каб схаваць маштабы вучэньняў, яна праводзіць адначасова з “Захадам” шэраг іншых манеўраў, якія на самой справе ёсьць часткай “Захаду”, — кажа крыніца “SvD”, якая мае зьвесткі пра расейскія вучэньні. – Першыя падлікі паказваюць, што былі задзейнічаны каля 50000 вайскоўцаў. Акрамя таго, у Расеі былі мабілізаваны каля 20000 чалавек ваенізаваных унутраных войскаў. Разам колькасьць войскаў склала як мінімум каля 70000 чалавек, паводле крыніцы “SvD”. Акрамя таго, у Балтыйскім моры войскі праводзілі вучэньні ў некалькіх зонах на ўсход ад межаў Польшчы, Летувы, Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі і Нарвэгіі, а таксама ў Баранцавым моры. Пасьля Грузінскай вайны 2008 г. Расея зьмяніла сваю камандную структуру, каб кіраваць баявымі часткамі розных відаў на вялікіх адлегласьцях. – Вучэньні паказваюць, што цяпер Расея можа перасоўваць войскі з розных вайсковых акругаў і злучаць іх у магутны кулак. Такім чынам яны могуць пазьбягаць папярэдняга ўтварэньня вялікіх канцэнтрацый войскаў у раёне, пра які раней яны паведамлялі ў сьвет. Гэта, безумоўна, нас непакоіць, — кажа высокапастаўлены прыбалтыйскі прадстаўнік ураду. Афіцыйна сцэнар “Захада-2013” быў прысьвечаны супрацьдзеяньню рэлігійным і этнічным беспарадкам, а таксама тэрарызму. Такі момант відавочна праступае ў вучэньнях, але акцэнт быў зроблены на наступальных ваенных апэрацыях. – Каб перамагчы тэрарыстаў, расейцам ня трэба было задзейнічваць стратэгічныя бамбавікі, аддзелы падлодак, страляць па робатах-мішэнях і робатах, што дзейнічаюць на вялікіх адлегласьцях, а таксама зьдзяйсьняць дэсантныя апэрацыі з магутнай агнявой падтрымкай. На самой справе расейцы адпрацоўвалі напад на балтыйскія краіны і Польшчу. Яны хацелі напалохаць і гэта сапраўды занепакоіла нас, — сказаў адзін прыбалтыйскі дыпламат для “SvD”. Мікаэль Хальстром Пераклаў з швэдскай В. Буйвал Крыніца: http://www.svd.se/nyheter/utrikes/ryska-ovningen-storre-an-vad-som-aviserats_8575010.svd Даруйце, але чытаецца ўсё гэта, як “Прыгоды добрага ваякі Швэйка” або яшчэ якая сатыра на мілітарную тэму. Аказваецца яны там у НАТО, у штабах шэрагу нацыянальных армій, а таксама ва ўрадах паверылі (!) маскоўскім заявам пра колькасьць войскаў, характар ваенных гульняў і іхную накіраванасьць. І былі ўражаны (!) тым, што пабачылі ў моры і на пляжах у непасрэднай блізкасьці каля сваіх межаў. Як, панове, у штаны вы не наклалі са страху? Можна ўявіць, якая “кіпучая работа” вядзецца цяпер у штабах і камітэтах заходніх краін. Генэралы і маршалы варочаюць на сталах карты і фотаздымкі, круцяць фільмы пра балтыйскія “руска-беларускія дэсанты”. Па калідорах бегаюць спатнелыя афіцэры-кур’еры з тэчкамі “совершенно секретно”… У гэты самы час “уражаныя” заходнія палітыкі заселі вакол сваіх сталоў і карпяць над падрыхтоўкай віленскага саміта Ўсходняга партнёрства Эўразьвязу. Яны складаюць, сярод іншага, дасье па “беларускай дэмакратыі”: рыхтуюць запрашанкі для дэмакратаў-барцоў Лебедько, Мілінкевіча, Рымашэўскага і іншых канторскіх. Узважваюць сцэнар “мадэрнізацыі” Беларусі сродкамі лукашызма… Панове, мускулістыя беларускія юнакі пад маскоўскай камандай ужо трэніруюцца, як дэсантавацца на вашых пляжах, а вы ўсё гуляецеся з менскай агентурай? Эх, дагуляецеся… Сымон Рудзік 19/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |