Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нямецкая прэмія за беларусафобства Пасьля доўгага і нуднага тэарэтызаваньня пра “высокія нобэлеўскія шансы Алексіевіч і Бяляцкага” усё, як вядома, скончылася пшыкам (дарэчы, агульначаканым). Немцы замітусіліся і апэратыўненька арганізавалі апэрацыю прыкрыцьця прынамсі (пакуль што) для адной са згаданых асобаў. У франкфурцкім касьцёле гудзеў арган, сабралася эліта Нямеччыны начале з старшынём Бундэстага Н. Ламбэртам. Яны пад апладысмэнты ўручылі мадам, “пропісанной в Беларусі” (як незабыўна сфармуляваў яе прыналежнасьць А. Дынька), чэк на 25 тысячаў эўра і грамату пра лаўрэацтва Прэміі міру Хаўруса нямецкага кнігагандлю. СМІ паведамляюць, што гэтыю прэмію раней атрымалі такія дзеячы, як Альбэрт Швэйцэр, Гэрман Гэсэ, Карл Яспэрс, Вацлаў Гавэл, Архан Памук. Цяпер у гэтым шэрагу будзе выгравіравана золатам і прозьвішча вышэйзгаданай мадам. Немцам не ў першыню рабіць такія лаўрэацкія маніпуляцыі. У 2006 годзе яны забясьпечылі прэстыжовую Прэмію імя А. Сахарава гутапэрчывай пустышцы зь Беларусі, якая тады называлася “адзіным лідэрам беларускай апазыцыі”, – А. Мілінкевічу. Цяпер ніхто неяк і не ўспамінае гэты ганебны эпізод заходняга штукарства. Праз некаторы час яны будуць саромецца згадваць і пра “русскую пісательніцу із Мінска”. На ганку франкфурцкага касьцёла сабралася некалькі абывацеляў, якіх не пусьцілі ў інтэр’ер. Яны з цікаўнасьцю слухалі імправізаванае сола мясцовага фальксдойча родам з паволжскіх немцаў. Дзядзька тузаў мяхі баяна і сьпяваў вечаровы гімн: “А мне ордена не надо,/ Я согласен на медаль…” Янка Базыль 19/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |