Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: АГЛЯД ЗА ВЕРАСЕНЬ (Выступ на кастрычніцкім 2013 г. Сойме Мінуў верасень і, як звычайна, пры такім рэжыме, нічога станоўчага ў Беларусі не адбылося. Памёр сябра нашай Партыі, наш выдатны беларускі філосаф Мікалай Крукоўскі. Заўчасна памёр адзін з пачынальнікаў БНФ Віктар Івашкевіч і яшчэ шэраг беларусаў. Увогуле, калі азірнуцца ўстыч на некалькі гадоў, то складваецца ўражаньне, што паміраюць адны добрыя беларусы і выяўляецца нейкая схаваная, цёмная логіка пануючага зла. Але гэта, так бы мовячы, працэсы натуральныя. Ненатуральнае ўсё тое, што вытварае антыбеларускі рэжым. Вынішчэньне беларускай культуры і жыцьцяздольнасьці нацыі не спыняецца ніколі. Сілы, каб спыніць гэты рэжым, у нас яшчэ няма. Накапліваць яе трэба пастаянна, ведаючы, што задача рэжыму – зьнішчыць усё. 22/10/2013 › Навіны Толькі грамадзкі супраціў, толькі Беларуская Салідарнасьць Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 22/10/2013 › Навіны Расейская чума сьвіней альбо братаньне з чумным баракам 15 кастрычніка расейская інтэрнэт-газэта News.ru апублікавала артыкул пад тытулам “Рассельгаснагляд папярэдзіў пра маючую адбыцца пагібель айчыннай сьвінагадоўлі”. Вось гэты артыкул: 22/10/2013 › Навіны З раніцы 17 кастрычніка Радыё “Свабода” зьвярнулася да чытачоў свайго сайта з чарговым пытаньнем “на засыпку”. На старонцы выстаўлена рэпрадукцыя аднаго вядомага савецкага плаката, надпіс якога перароблены ў “духу актуалізацыі”. 22/10/2013 › Навіны “Ужо шточацьвёрты француз падтрымлівае нацыяналістаў. Чарговы посьпех Марын Лё Пэн” 15 кастрычніка польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: 22/10/2013 › Навіны
У чекиста должна быть горячая голова, чистое сердце Ф. Дзяржынскі Калі на прыканцы 1980-х гадоў адзін з бальшавіцкіх дэпутатаў прадэкламаваў гэты парафраз зь Дзяржынскага ў Вярхоўным Савеце РСФСР, заля выбухнула сьмехам і доўга не магла супакоіцца. Цяпер у Дзярждуме РФ даўно ўжо не сьмяяліся, ім ня сьмешна. 22/10/2013 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |