Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А “Свабода” як тут апынулася?

З раніцы 17 кастрычніка Радыё “Свабода” зьвярнулася да чытачоў свайго сайта з чарговым пытаньнем “на засыпку”. На старонцы выстаўлена рэпрадукцыя аднаго вядомага савецкага плаката, надпіс якога перароблены ў “духу актуалізацыі”.

Маецца на ўвазе хрыстаматыйны плакат, выкананы Д. Морам у чэрвені 1920 года. Чырвонаармеец у чырвонай кашулі і будзёнаўцы на фоне фабрычных комінаў з чорным дымам тыцкае пальцам у гледача і разьзяўляе рот у пытаньні. Пытаньне перададзена ў тэксьце плаката: “Ты запісался добровольцем?” У чырвоных сапраўды была праблема з неахвотай людзей ваяваць і паміраць за саветы. Вось яны і падключылі творчую інтэлігенцыю. Д. Мор нічога новага не прыдумаў. Ён зрабіў амаль дакладную кальку з брытанскага прапагандысцкага плаката перыяду І Сусьветнай вайны. На тым плакаце малады афіцэр такім жа жэстам зьвяртаецца да брытанцаў і заклікае іх запісвацца ў армію.

Радыё Свабода рэпрадукавала на сваёй старонцы кальку з савецкага плаката, выкананую Маладым Фронтам. Мы бачым таго ж мораўскага чырвонаармейца і ўсё астатняе. Пытаньне ў тэксьце плаката сфармулявана так: “А ты пампуеш Максіма Багдановіча?” Мал. Фронт зьвярнуўся з прапановай разьвешваць такія плакацікі да адміністрацыі аўтобуснага парку ў Салігорску. Маўляў, такім чынам людзі ў аўтобусах навярнуцца да беларускай класікі, будуць спампоўваць яе ў Сеціве і чытаць-адукоўвацца.

Спадзяемся, што салігорскія аўтобусьнікі – людзі дарослыя і адэкватна ацэняць “прапанову” недалёкіх маладзёнаў, якія ўсё робяць з інфантыльным вывертам («хіпова»).

Ужо даўно раскрылася, што структурка МФ – гэта кіруемая службамі рэжыму крэатура. Звонкая бразготка, МФ паказаў сябе ў розных сытуацыях. Яно б можа і нічога, але шмат моладзі патрапіла ў вір да гэтых “хіповых”, многія сур’ёзна пацярпелі ад правакатараў і маладых папоў-гапонаў кшталту Дашкевіча. Вось і гэтым разам імя нашага Паэта яны падаюць з бальшавіцкай сымволікай, у рамках чырвонай класікі і з дуракаватым заклікам “пампаваць”. Робяць пры гэтым выгляд, што нічога не разумеюць. Мяркуем, аднак, што не самы недалёкія маладзёны прыдумалі, нарысавалі і напісалі гэта. Ім падсунулі гэта “рысавальшчыкі” больш саліднага ўзросту. Такое сярод нармальных людзей называецца прафанацыяй.

Зь імі ўсё зразумела. А вось Радыё “Свабода” як тут апынулася? Такія паводзіны рэдакцыі можна параўнаць толькі з нейкімі непераборлівымі дзеяньнямі асацыяльных асобаў.

Людзі даўно ўжо прыкмецілі, што стылёва “Свабода” даволі блізка падсунулася да ўзроўню “Нашай Нівы”, ператворанай нячыстымі рукамі спэцоў у жоўтую пляцоўку. Глядзіш на гэта ўсё і аж на душы трывожна.

Сымон Рудзік

22/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024