Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская чума сьвіней альбо братаньне з чумным баракам 15 кастрычніка расейская інтэрнэт-газэта News.ru апублікавала артыкул пад тытулам “Рассельгаснагляд папярэдзіў пра маючую адбыцца пагібель айчыннай сьвінагадоўлі”. Вось гэты артыкул: Фэдэральная служба па вэтэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду (Рассельгаснагляд) у аўторак дала адмоўны прагноз разьвіцьця сытуацыі з афрыканскай чумой сьвіней (АЧС), якая не нясе небясьпекі чалавеку, але ёсьць сьмяротнай для сьвіней, перадае РБК. Выступаючы на круглым стале ў Камітэце Савета Фэдэрацыі па аграрна-вытворчай палітыцы і прыродакарыстаньні, намесьнік кіраўніка службы Мікалай Уласаў паведаміў, што ў 2013 годзе выяўлена 89 дрэнных па АЧС пунктаў і 89 інфіцыраваных аб’ектаў. “Так шмат не было ніколі, звычайна ўкладваліся ў сотню (сумарна)”, — ацаніў сытуацыю чыноўнік. На сёньняшні дзень у Расеі існуюць два эндэмічныя вогнішчы, якія пашыраюцца, дзе хварэюць і хатнія, і дзікія жывёлы. Першы – гэта паўднёвая частка цэнтру Растоўскай вобласьці, другі – Цьверская вобласьць і суседнія зь ёю рэгіёны. “Хвароба тут выйшла па-за межы і ахапіла пяць вобласьцяў, а таксама патрапіла ў Беларусь. Гэтыя вогнішчы пагражаюць зьліцьцём, і традыцыйная сьвінагадоўля можа стацца немагчымай. Прагноз сытуацыі адмоўны”, — сказаў ён. Уласаў таксама паведаміў, што акрамя АЧС у РФ дрэнная сытуацыя па яшчару, вельмі напружаная сытуацыя па бруцэлёзу і лептаспірозу, таксама па некаторых іншых захворваньнях жывёл. Афрыканская чума сьвіней (хвароба Мантгомэры) упершыню была зафіксавана ў 1903 годзе ў Паўднёвай Афрыцы. АЧС не паддаецца лекаваньню і вакцынапрафілактыцы, спыніць распаўсюджваньне віруса можна толькі жорсткімі каранціннымі захадамі. У РФ вірус распаўсюджваецца з 2007 года, за гэты час зьнішчаны сотні тысячаў сьвіней. У распаўсюджваньні захворваньня доўгі час падазравалі дзікоў. Аднак, як патлумачыў на тым жа мерапрыемстве ў СФ у аўторак намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі Расеі Уладзімір Лебедзеў, дзікі не вінаватыя і іх адстрэл ня вырашыць праблему. Пераважная бальшыня ўспышак АЧС, па словах намміністра, адзначаецца сярод хатніх сьвіней, а дзікі заражаюцца ў другую чаргу ў выніку таго, што ў прыроднае асяроддзе трапляе інфіцыраваны матэр’ял. Да таго ж дзікі пры наяўнасьці кармоў схільныя да аседласьці і мігрыруюць мала. Гэта ж адносіцца да заражаных дзікіх жывёл, у сувязі з чым яны гінуць непадалёк ад месца заражэньня, адзначыў намначальніка Мінпрыроды. “Аналіз храналогіі і геаграфія распаўсюджваньня АЧС выяўляе хуткі перанос віруса на вялікія адлегласьці, адсутнасьць ўзаемасувязі паміж вогнішчамі, далучнасьць да магістральных транспартных плыняў, наяўнасьць успышак АЧС у рэгіёнах, дзе дзікі зусім не жывуць, і, напрыклад, на прадпрыемствах закрытага тыпу”, — дадаў Лебедзеў. Нагадаем, яшчэ ў 2011 годзе прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі заявілі, што ў выпадку прамаруджваньня з пачаткам актыўнай барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней гэтыя жывёлы ў Расеі могуць цалкам вымерці. “Калі (…) не прыступім да выкананьня мерапрыемстваў барацьбы, ёсьць усе шансы страціць усё сьвінапагалоўе ў РФ!, — заяўляла тады міністар сельскай гаспадаркі РФ Алена Скрыннік. Крыху пазьней начальнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка раскрыў і крыніцу распаўсюджваньня хваробы. “Я абсалютна адназначна магу сказаць, што чума сьвіней прышла да нас з Грузіі”, — заявіў галоўны расейскі санлекар на пачатку чэрвеня сёлета. Па яго словах, гэта “не выпадковая, а строга сплянаваная акцыя, мэта якой – падарваць эканоміку паўднёвых і паўночнакаўказкіх рэгіёнаў Расеі”. У Грузіі, аднак, ужо некалькі гадоў запар нагадваюць, што АЧС не магла прысьці ў Расею з іхняй краіны, бо там такой хваробы няма. Аднак барацьба з АЧС выйшла на ўрадавы ўзровень толькі апошнім часам. У ліпені сытуацыю напружанай прызнаў прэм’ер Дзімітры Медведев. Улады, як чакаецца, у хуткім часе могуць забараніць трымаць сьвіней гаспадаркам, якія не выконваюць захады біялагічнай абароны. Пераклад з расейскай. У сувязі з драматычнымі падзеямі паўстаюць пытаньні. Напрыклад, наконт абсалютна адкрытай, практычна неіснуючай беларускай дзяржмяжы з Расеяй. Наконт дзейнасьці ўраду РБ у цэлым і структураў ды чынавенства, адказных за вэтэрынарны кантроль на нашай тэрыторыі: чым яны займаліся, калі АЧС лютавала ў “братняй Расеі” ужо з 2007 года? Вядома, што летась шэраг вэтэрынарных чыноўнікаў РБ раптам звольніліся з сваіх добрааплочваемых пасадаў (яны ведалі, што адбываецца). Расея зьяўляецца (як прызнаюць яе дзяржслужбы і СМІ) крыніцай іншых небясьпечных хваробаў жывёл. Дзяржмяжа з гэтым кашмарам застаецца адкрытай і неіснуючай. Колькі яшчэ нас будуць прымушаць братацца з чумным баракам? Сяргей Камароўскі 22/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |