Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вядомая “Вясна” падала на сваім сайце інфармацыю “Сицилия услышала правду о правах человека в Беларуси”. Цытуем: “Юрист Павел Сапелко, жена правозащитника Алеся Беляцкого Наталья Пинчук и исследователь «Международной амнистии» (Amnesty International) по Беларуси Хизер Макгилл встречались с правозащитниками и прессой в Италии. Крыніца: http://spring96.org/ru/news/66672 Што ж, сустрэча атрымалася вельмі сымвалічная. З розных канцоў сьвету ад людзей, якія пацярпелі ад перасьледу рэжымаў, у інфармацыйную прастору паступае ўсё больш зьвестак аб тым, што Amnesty International ператварылася ў структуру мафійнага тыпу. У яе павуціньні (якое нікім не кантралюецца) зьнікаюць бяз сьледу вельмі вялікія сумы грошай. Назіраецца таксама лібэральная пераарыентацыя і вызначэньне новых прыярытэтаў “у духу эпохі”: героямі-пакутнікамі прызнаюцца перш за ўсё пакрыўджаныя пэдэрасты і іншага кшталту збачэнцы-фігляры. Ужо даўно людзі, якія церпяць перасьлед за сваю палітычную, патрыятычную, антытаталітарную дзейнасьць (падкрэсьлім – негвалтоўную дзейнасьць) ня могуць разьлічваць на дапамогу гэтай пакуль што ўплывовай арганізацыі. Беларусы пераканаліся ў гэтым на прыкладзе справы нацыянальнага героя Сяргея Каваленкі – Чалавека Сьцяга. З падачы “Вясны” Amnesty International адмовілася прызнаць яго “вязьнем сумленьня” і аказваць дапамогу ў яго вызваленьні. Мы пазнаёміліся з прадстаўленымі на сайце “Вясны” публікацыямі ў сіцылійскім друку. Таварышы верныя сябе. Яны распавядалі пра “абмежавані прэсы ў Беларусі”, А. Бяляцкага і “правы чалавека”. Ні словам гэтая гастрольная публіка не згадала пра здушэньне прамаскоўскім акупацыйным рэжымам беларускай культуры і мовы, пра паступовую вайсковую расейскую акупацыю Беларусі, пра экспэрымэнты рэжыму над беларускім дзецьмі, што жывуць у чарнобыльскіх раёнах. Янка Базыль 24/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |