Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Розныя людзі і розныя інстытуцыі па-рознаму адзначылі 25-я ўгодкі стварэньня Беларускага Народнага Фронта. Рэжым дык узяў і зусім змаўчаў як вады ў рот набраўшы. Гэбельсаўскія абавязкі былі перададзены ў структуркі імітацыйна-падстаўной псэўдаапазыцыі. Але трэба прызнаць, што прагучала іхная “трактоўка гістарычных падзей” неяк невыразна, без “комсомольского огонька”. Падобна, што рэсурс вычэрпваецца. Самай прыкметнай з заяваў на згаданую тэму быў, можна сказаць, каласальны артыкул пра БНФ у газэце “Нар. Воля”. Пачытаўшы яго, людзі пытаюцца ў нас: а хто такі Анатоль Астапенка? Так што трэба патлумачыць. А. Астапенка (у народзе “Остап”) – даволі даўні пэрсанаж палітычнай арэны з часоў перастройкі-галоснасьці. Ён пабыў у некалькіх партыях і нават заснаваў адну (гэта ёсьць у ягоных аўтарскіх рэгаліях у “Нар. Волі”). Людзі, як правіла, яго сур’ёзна не ўспрымалі. І як можна было ставіцца да чалавека, які глыбака, як кажуць расейцы, “в пояс”, кланяўся Бахусу? Гэта адбівалася і на яго зьнешнасьці і на яго паводзінах. Калі ён зьяўляўся часам на паседжаньнях БНФ, то дзяжурныя далікатна выдалялі яго з памяшканьня. Трэба аддаць належнае, паводле “дэмСМІ”, ён спачатку быў абраны старшынёй Беларускага таварыства ананімных алкаголікаў, а потым нават перастаў піць. Гады два таму на Радыё Свабода выдала праграму, у якой ён быў у цэнтры. А. Астапенку РС назвала “пісьменьнікам” і пыталася ў яго думкі пра становішча ў краіне. Тут мы ўспомнілі, што ў кнігарнях была Астапенкава даволі тоўстая кніга, у якой “ён напісаў пра ўсё” (а канкрэтна: мярзотна пра Фронт, фронтаўцаў і сваю паліткар’еру). Цікава, што не знайшлося больш ахвотных на мярзотны і фальшывы артыкул у “Нар. Волі” пра 25-годдзе БНФ. З “Остапом” усё зразумела, хто гэта такі. Можна толькі паспачуваць яму. Сымон Рудзік 24/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |