Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(17-22.10.2013) Ксэнафобія ў Расе 17 кастрычніка 2013 г. партугальская газэта “Jurnal de Noticias” напісала, што паліцыя затрымала ў Маскве 2 тысячы нелегальных імігрантаў пасьля падзеяў у Бірулёве. Наш камэнтар: “Сэнсацыя” актыўна распрацоўваецца ў СМІ ўсяго сьвету. 2 тысячы схоплены паліцыяй, аблавы, наводзяць парадак! СМІ забыліся, што працэс патапленьня Масквы і Расеі экзатычнай навалай мае неабарачальны характар. Іх нішто не выратуе. Застаюцца мільёны чужаніцаў, якія ненавідзяць усё маскоўскае. Вось галоўны вынік вавілонскай мяшанкі рас. Юрка Марозаў *** 17 кастрычніка 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала дадзеныя справаздачы дабрачыннай арганізацыі Walk Free. Паводле справаздачы, ў сучасным сьвеце каля 30 мільёнаў чалавек жывуць у рабстве, многія зь іх нарадзіліся ў рабстве. Справаздача згадвае такія краіны, як Індыя, Кітай, Пакістан, Нігэрыя. Наш камэнтар: Падобна, што міжнародныя арганізацыі забываюцца пра 2 мільёны беларускіх работнікаў, якіх эксплуатуюць у Расеі. Пра беларусаў сьвет заўсёды схільны не згадваць. Але вельмі важна, каб пра гэта ведалі і памяталі самы беларусы. Алесь Хадасевіч *** Успомнілі пра расейскія турмы 18 кастрычніка 2013 г. дацкая газэта “Berlingske” напісала з Масквы пра справу затрыманых у Баранцавым моры актывістаў “Greenpeace”. Сярод затрыманых ёсьць датчанка. Газэта нагадвае дацкаму грамадзтву, што суайчыньніца патрапіла ў самыя тубэркулёзныя турмы Эўропы. Наш камэнтар: Дзякуй, што заходнікі нагадалі пра гэта лішні раз. Толькі чаму яны забываюцца пра гэта ў іншыя дні, калі апісваюць Расею, як яна “ідзе да дэмакратыі”, якая яна “сучасная” і г.д. — ? Ды заадно беларусам падказваюць, як хораша “рэінтэгравацца ў больш дэмакратычную Расею”. Няхай пераканаюцца ў тым, што гэта такое на самой справе. Можа паразумнеюць. Юрка Марозаў *** 19 кастрычніка 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала пра рэлігійныя падзеі ў Будапэшце. Тысячы людзей на плошчы сьв. Стэфана ўзялі ўдзел у сьвяткаваньнях з нагоды абвяшчэньня Касьцёлам добрасным цывільнага сябра ордэна Салезіянаў Іштвана Шандара. Ён быў арыштаваны камуністычнымі спэцслужбамі, асуджаны на фальшывым працэсе і павешаны 8 чэрвеня 1953 года “за здраду айчыне”. Шандар быў работнікам друкарні і распаўсюджваў сярод моладзі каталіцкія выданьні, забароненыя ўладай. Наш камэнтар: У нас (у Каталіцкім Касьцёле ў Беларусі) было шмат пакутнікаў за народ і веру, ахвяраў бальшавіцкай улады. Можа некалі і мы перастанем маўчаць. Алесь Хадасевіч *** 21 кастрычніка польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея для расейцаў”. У артыкуле распавядаецца пра падзеі ў Бірулёве, забойства азэрбайджанцам маладога маскоўскага чалавека і пра лакальны бунт супраць “чурак” (газэта выкарыстоўвае гэты тэрміні тлумачыць, што ён значыць для расейцаў). Улады і многія людзі ў Азэрбайджане патрабуюць выдачы забойцы Зэйналава на суд у Баку. Яны называюць мэтады, выкарыстаныя пры арышце і падчас сьледства над Зэйналавым “неадэкватнымі” і абяцаюць адпомсьціць расейцам, што жывуць у Азэрбайджане. Наш камэнтар: Мяшанка рас і народаў – вялікае няшчасьце для людзей і народаў. А быў час, калі пасьля антыармянскіх пагромаў у Сумгаіце (каля Баку) у 1990 годзе расейцы пачалі ўцякаць з Азэрбайджана. Народны Фронт Азэрбайджана выставіў тады пікеты з лёзунгамі “Русские братья, не покидайте Азербайджан!” Алесь Хадасевіч *** З Масквой бессэнсоўна шукаць праўды 22 кастрычніка 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскі страх перад Катыньню”. Гэта ёсьць камэнтар на вэрдыкт Эўрапейскага Трыбунала па Правах Чалавека ў Стразбурзе, дзе было заяўлена, што Трыбунал ня можа даваць ацэнкі расейскаму сьледству ў справе расстрэлаў польскіх афіцэраў у 1940 г. Наш камэнтар: Зразумела, што Масква баіцца раскрыцьця сваіх злачынстваў у Катыні, у Курапатах і г.д. Бароніць “свой гонар” Масква любымі сродкамі і паўсюль. Нават на стразбургскі трыбунал здолела паўплываць. Юрка Марозаў 24/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |