Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Радыё Свабода паказала нам 25 кастрычніка “рэпэтыцыю ў касьцюмах” у выкананьні структуры пад назовам “Малады Фронт”. Перадзьездаўская рэпэтыцыя прайшла калі не пасьпяхова, то дастаткова сцэнічна. Цытуем з маналогаў асноўных акцёраў: “Ідэалягічна наўрад ці нешта зьменіцца. Калі б былі такія ініцыятывы нешта ідэалягічна мяняць, я б, безумоўна выступіў супраць. Трэба аддаваць уладу ў рукі маладзейшых і ня стрымліваць сваім пэсымізмам рэвалюцыйнага запалу больш маладых чальцоў арганізацыі. Трэба адзначыць, што ў ідэалягічным пляне пэўная інтрыга ёсьць: будзе супрацьстаяньне паміж лібэральным крылом, якое прадстаўляе, напрыклад, Іван Шыла, і нацыяналістычна-хрысьціянскім крылом, сярод прыхільнікаў якога можна назваць Яўгена Скрабца ці Андруся Цянюту. Сёньня ў палітычным жыцьці, і ня толькі ў Маладым Фронце, назіраецца часовы застой. Я спадзяюся, што новае кіраўніцтва разварушыць масы Маладога Фронту і дасьць новы подых жыцьця. Мне здаецца, што сёньня Маладому Фронту патрэбнае больш кансэрватыўнае стаўленьне да рэчаў”. (Канец цытаваньня). Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/25148116.html Шматслоўнае схаластычнае гаварэньне, на жаль, так і не дазволіла нам зразумець, пра што йдзецца ў іхных маналогах. Але засталіся пытаньні. Куды ськіраваны згаданы “рэвалюцыйны запал”? Што такое “кансэрватыўнае стаўленьне да рэчаў”? Наогул, чым займаецца і да чаго імкнецца МФ? Такое ўражаньне, што ніхто з стракатай трупы над гэтым нават і не задумваўся. Мы б і не кпілі з гэтага дзіцячага спэктакля і рэпэтыцыі (абы, як кажуць, не плакалі). Толькі ўжо цяпер зразумела, які ім будзе зададзены “новы подых жыцьця” дарослымі дзядзькамі з-за кулісаў. Безумоўна, на сваім “зьезьдзе з інтрыгай” палітюнгі прымуць рашэньне гукаць беларусаў на “выбары” і сказаць тыраніі “сваё не”. Няўжо беларуская патрыятычная моладзь у гэтым не разьбярэцца? Ян Булыга 30/10/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |