Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лубянка вяртаецца ў Эўропу

24 кастрычніка французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскія шпіёны зноў апаноўваюць Эўропу”. Вось гэты артыкул:

Пасьля прышэсьця ва ўладу Пуціна маскоўскія службы падвоілі сваю актыўнасьць.
Прыснулая пасьля падзеньня Савецкага саюза, расейская служба зьнешняй выведкі – СВР, якая прышла на зьмену 1-му агульнаму аддзелу КГБ, — падвоіла актыўнасьць пасьля прышэсьця ва ўладу Уладзіміра Пуціна, даўняга афіцэра КГБ. Расейскі шпіянаж у Эўропе нават дасягнуў, паводле некаторых экспэртаў, узроўню часоў халоднай вайны.

Расейскія службы асабліва актыўныя ў былых савецкіх рэспубліках. Перш за ўсё ў тых, якія імкнуцца ў НАТО і Эўразьвяз. “У Грузіі людзі КГБ разьмешчаны ў структурах бясьпекі. Ва Ўкраіне і ў Беларусі пранікненьне расейскіх службаў вельмі глыбокае: мясцовыя КГБ кантралююцца Масквой”, — тлумачыць адзін дыпламат, які працуе ў гэтым рэгіёне. У 2008 г. высокапастаўлены эстонскі служачы Гэрман Сім быў арыштаваны ў Таліне за шпіянах на карысьць Расеі.

Хуткі паварот Эўразьвязу і НАТО да даўніх краінаў Усходняй Эўропы даў расейцам выключную магчымасьць інфільтрацыі. Прыснулыя сеткі былі зноў уведзеныя ў дзеяньне. У Польшчы бюро СВР было разьмешчана непасрэдна насупраць Міністэрства Замежных Справаў. У Баўгарыі на фоне палітычнага крызісу ўрад рэабілітаваў даўніх высокапастаўленых дзеячаў сакрэтных службаў камуністычнай эпохі. У апошняй справаздачы чэшскія службы мяркуюць, што Расея мае ў іхнай краіне надзвычай актыўную шпіёнскую сетку.

Але гэтая рэактывацыя тычыцца таксама Заходняй Эўропы і Злучаных Штатаў. У Брусэлі, у сядзібе НАТО, Эўразьвязу і Эўрапейскай Агенцыі па абароне многія эўрапейскія служачыя з усходніх краінаў, такіх як Вугоршчына і Баўгарыя, апошнім часам былі дыскрэтна правераныя па пытаньню: ці яны працуюць на Расею, — паведаміў адзін эўрапейскі дыпламат. У 2010 г. Цэнтральная Дырэкцыя ўнутранай выведкі Францыі падняла трывогу з нагоды праекта пабудовы (праект адмянілі) рускага праваслаўнага сабора на бульвары Кэ Бранлі ў непасрэднай блізкасьці ад Елісейскага палаца. Тады адзін адказны супрацоўнік гэтай Дырэкцыі паведаміў “Le Figaro”, што актыўнасьць расейскіх службаў у Францыі такая ж інтэнсіўная, як і ў 1985 г. У чэрвені 2010 г. дзесяць расейскіх шпіёнаў інфільтраваліся ў атачэньне Абамы і былі арыштаваныя. Заходнія службы, якія апошнім часам засяродзілі свае намаганьні на Аль-Каідзе і барацьбе з тэрарызмам, застаюцца менш узброенымі, чым раней, у супрацьстаяньні гэтым таемным нападам.

Электранічнае падслухоўваньне

Падсьцёбнутыя рэзкім павелічэньнем выдаткаў на абарону, расейскія зьнешнія службы перш за ўсё цікавяцца ўзбраеньнем, касмічнай тэхналогіяй, авіяцыяй і атамнай тэхналогіяй. “Яны сапраўды захавалі майстэрства электранічнага падслухоўваньня”, — тлумачыць адзін спэцыяліст. Апошнім часам актыўнасьць выведкі была ўзмоцнена пасылкай расейскіх падлодак у Сяродземнае мора. СВР сочыць таксама за дзейнасьцю апазыцыянэраў і каўказцаў. Яны таксама выкарыстоўваюць у стратэгічных мэтах расейскія меншасьці ў былых савецкіх рэспубліках. СВР аднавіла таксама даўнюю сталінскую практыку “ліквідацыі ворагаў” рэжыму замяжой. Забойства былога агента КГБ Аляксандра Літвіненкі, атручанага палоніям у Лёндане ў 2006 г., ніколі не было раскрыта.

Экспэрты заўважылі таксама аднаўленьне ўплыву СВР у Азэрбайджане і Казахстане. Расейскія службы робяць таксама прарыў у Вьтнаме і Малайзіі. Калі ня ўлічваць былыя рэспублікі СССР, то цяпер яшчэ далёка не прыходзіцца чакаць у справе шпіянажа такога высокага рытму росту, як у савецкі пэрыяд. “Тады рэжым арганізоўваўся вакол КГБ. Цяпер гэта не так”, — параўноўвае спэцыяліст Інстытута Ifri Томас Гамар.

Ізабэль Лясэр

Пераклаў з французкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.lefigaro.fr/international/2013/10/24/01003-20131024ARTFIG00569-les-espions-russes-reprennent-pied-en-europe.php

Асабліва цікава пачытаць канцоўку артыкула, дзе спэц па шпіянажу кажа: “Цяпер гэта не так”. А вакол чаго цяпер “арганізоўваецца” маскоўскі рэжым? Вакол Чырвонага Крыжа, а можа вакол Таварыства аховы жывёл? Вось такі ўзровень заходняга спэцдуманьня. Фантастычна!

Сяргей Камароўскі

30/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024