Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зноў шпіёнам не шанцуе

26 кастрычніка чэшская газэта “Pravo” апублікавала артыкул пад тытулам “ФБР падазрае кіраўніка расейскага цэнтру ў шпіянажы”. Вось гэты артыкул:

Амэрыканская ФБР падазрае кіраўніка расейскага культурнага цэнтру ў Вашынгтоне Юрыя Зайцава ў тым, што ён рэкрутуе шпіёнаў з шэрагаў амэрыканцаў, якім забясьпечваў бясплатныя падарожжы ў Расею. Паведамілі пра гэта сэрвэр Mother Jones і газэта “The Washigton Post”. Зайцаў назваў гэта водгукамі халоднай вайны. ФБР дапытвае 130 удзельнікаў яго праграмы з шэрагаў амэрыканскіх студэнтаў, прадпрыймальнікаў і палітычных дарадчыкаў. Але ў заяве расейскага міністэрства замежных справаў зазначаецца, што йдзецца пра “выдумкі”. Міністэрства заклікала амэрыканскія ўлады публічна дыстансавацца ад спробаў “ачарніць дзейнасьць расейскага культурнага цэнтру ў Вашынгтоне”.
Праграма “Россотрудніченство” забясьпечвае з 2011 года падарожжы ў Расею для маладых палітыкаў, навукоўцаў і бізнэсоўцаў. У праграме ўзялі ўдзел каля 1000 людзей з 50 краін.

(ros, CTK)

Пераклаў з чэшскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.pravo.cz/p250a18d.php

І сапраўды, чаго яны прычапіліся да тав. Зайцава і амэрыканскіх гастралёраў? Нечуванае нахабства! Вунь у нас шэраг такіх, як А. Лябедзька, дык паліт-прапіску ў Маскве маюць, ашываюцца там зь любой нагоды. А “жертва КГБ РБ” Н. Радзіна дык пашпарт у Крамлі атрымала і была перапраўлена на Захад. І хоць бы хны, нічога! Ніхто іх не дапытвае, Расеі не назаляе. Як былі, так і застаюцца выдатнымі постацямі ў шэрагах апазыц-барцоў. Падобна, што ў ЗША настае новы пэрыяд бязьлітаснага макарцізма. Праграму “Россотруднічества” могуць прыкрыць, ніхто пра вялікую рускую культуру не даведаецца…

Сымон Рудзік

3/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024