Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вынікі выбараў і зьмена прэзыдэнта ў Грузіі выклікалі шэраг камэнтароў у СМІ ўсяго сьвету. Нашую ўвагу прыцягнула шматілюстраваная фотаздымкамі публікацыя ў буйнейшай аўстрыйскай газэце “Der Standard” за 25 кастрычніка. Яна выйшла пад выразным тытулам, зь якога ўсё становіцца заранёў зразумелым — “Канец бясслаўнай эры”. Тэкст падзелены на маленькія главы. Вось, напрыклад, глава пад назовам “Расейская інтэрвэнцыя”. Мы думалі, што аўстрыякі напішуць пра атаку маскоўскай арміі супраць маленькай Грузіі ў 2008 г., пра мужны супраціў грузінскага народа, пра беспрэцэдэнтную хвалю міжнароднай салідарнасьці з Грузіяй. А яны напісалі вось што, цытуем цалкам: Узброены канфлікт у Паўднёвай Асэціі выклікаў шырокую ўнутраную апазыцыю супраць палітыкі Саакашвілі. Яго папракалі ў тым, што ён справакаваў масіўную інтэрвэнцыю Расеі ваенным наступам супраць паўднёваасэцінскіх сэпаратыстаў. Расея прызнае Абхазію і Паўднёвую Асэцію як свае дзяржавы і застаецца там мілітарна прысутнай. (Канец цытаваньня). Крыніца: http://derstandard.at/1381369293751/Das-Ende-einer-unruehmlichen-Aera І чаму так узрадваліся аўстрыйскія і ўсе астатнія немцы? Адыход з палітычнай вяршыні праціўніка маскоўскага імпэрыялізма яны ўспрымаюць з непрыхаваным захапленьнем. І што яны так радуюцца за Маскву? Але тут мы ўспамінаем, што Аўстрыя – гэта краіна Бэніты Фэрэра-Вальднэр, якая ў сярэдзіне 2000-х гадоў была эўракамісарам па замежных справах. Яна і яе калегі бессаромна праявіліся ў падтрымцы ўсіх імпэрыялістычных дзеяньняў Масквы супраць Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы. Зь іх аж пырскала жаданьне ўбачыць ліквідацыю незалежных дзяржаваў. Яны нават прыдумалі гнюсны тэрмін аднаўленьня расейскай імпэрыі ў былых межах – “рэінтэграцыя”. Беларускі Народны Фронт патрабаваў адстаўкі гэтай Бэніты за антыбеларускую дзейнасьць і імпэрыялістычныя прамаскоўскія заявы. Мадам Бэніта дзейнічала на сваёй пасадзе настолькі адкрыта па-прамаскоўску, што з пэўным часам яе замянілі на больш прытворных артыстаў палітжанру. Менавіта такія дзеячы давялі Аўстрыю да катастрофы ў 1930-40-я гады. Яны ня здолелі арганізаваць супраціву гітлерскай інвазіі і ў сакавіку 1938 года Гітлер далучыў (“рэінтэграваў”) Аўстрыю ў свой Райх. На рэфэрэндуме ў справе далучэньня да Нямеччыны 99% аўстрыйцаў выказаліся за “аншлюс”. Яны энтузіястычна запісваліся ў гестапа і гітлерскую армію, многія зь іх сталі высокапастаўленымі злачынцамі гітлерызма. У выніку народ панёс вельмі высокія чалавечыя і матэрыяльныя страты. Але венскія хітруны здолелі даказаць, што Аўстрыя была не “за”, а была “першай ахвярай гітлерскай агрэсіі”. 1945 год сапраўды быў канцом бясслаўнай эры. Але атавізмы гэтай эры дагэтуль жывуць у нямецкай палітычнай эліце. Ад іх няма чаго чакаць добрага і праўдзівага ні грузінам, ні беларусам. Валеры Буйвал 3/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |