Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Барацьба апазыцыі бясконцая…” 27 кастрычніка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Тысячы чалавек у Маскве пратэставалі супраць улады Пуціна”. Вось гэты артыкул: Некалькі тысячаў чалавек у нядзелю прайшлі шэсьцем па вуліцах Масквы, пратэстуючы супраць улады Уладзіміра Пуціна і здушэньня апанэнтаў. Скандуючы “Пуцін – злодзей” і “Свабоду палітзьняволеным!”, пратэстуючыя маршыравалі, трымаючы ў руках сьцягі і партрэты, на якіх бачныя былі людзі, што, як меркавалася, сталіся ахвярамі палітычнага перасьледу. Напрыклад, на партрэтах былі кіраўнік нафтавага прадпрыемства “Юкос” Міхаіл Хадаркоўскі, які знаходзіцца ў вязьніцы, удзельніцы панк-групы “Pussy Riot” і актывісты міжнароднай арганізацыі абаронцаў асяроддзя “Greenpeace”, арыштаваныя ў Расеі. Паліцыя дала інфармацыю, што ў шэсьці ўзялі ўдзел прыкладна 4500 чалавек. Журналіст агенцыі навінаў AFP паведаміў з Масквы, што сабралося каля 6000. Але арганізатары шэсьця падалі колькасьць да 10000. Лідэр апазыцыі Аляксей Навальны патлумачыў, што шэсьце арганізаванае галоўным чынам для таго, каб запатрабаваць вызваленьня тых актывістаў, якія былі ўвязьненыя пасьля пратэстаў у траўні летась супраць інаўгурацыі Пуціна. “Ворганы ўлады працуюць над праектам амністыі. Наша мэта – дамагчыся, каб палітзьняволеныя былі ўключаны ў гэты праект”, — заявіў Навальны. “Барацьба апазыцыі бясконцая і даволі стамляе”, — дадаў ён. LETA Крыніца: http://www.diena.lv/pasaule/foto-tukstosiem-cilveku-maskava-proteste-pret-putina-varu-14030393 Зь бясконцага шэрагу паведамленьняў (даволі аднастайных) пра марш у Маскве мы выбралі менавіта гэты з латвійскай газэты. У ім хаця б крыху самараcкрываецца “лідэр апазыцыі” А. Навальны. Яго судзілі-судзілі, садзілі-садзілі і ўсё ніяк не пасадзілі. Такое бывае ў гісторыі, але толькі тады, калі супраць расправы над сапраўдным лідэрам апазыцыі выступаюць сотні тысячаў і мільёны людзей, якія пагражаюць страйкамі, рэвалюцыйнымі выступамі і падобным. А вакол падсуднага Навальнага заўсёды зьбіралася недзе 180 журналістаў з усяго сьвету і чалавек 100 мясцовых людзей. І трэба ж, тыран Пуцін іх напалохаўся. Цяпер Навальны будзе вадзіць публіку маскоўскімі вуліцамі бясконца. Як у той прыпеўцы: “Жил-был царь, у царя был двор, на дворе мочало, начинай сказывать сначала./ Жил-был царь…” Некалькі тысячаў асобаў у Маскве будуць занятыя. На чарговым выбарчым спэктаклі Крамля-Лубянкі Навальны зноў гукне: “Усе на выбары, валіць тыранію, галасаваць за мяне!” І зноў: жыў-быў цар… Зноў у кучу звалілі і Хадаркоўскага, і “Грынпіс”, і палітычных, і паўголых-блюзьнерскіх. Зразумела, усё для таго, каб нармальныя людзі раптам не далучыліся б. “ДэмСМІ” РБ з захапленьнем паказваюць, як у маскоўскім натоўпе нехта махае нашым нацыянальным Сьцягам. На наш погляд, захапляцца тут няма чым. Зразумела, што ў маскоўскую апазыц-эклектыку кантора ўпісвае “сьцяганосца” зь мясцовых “барцоўскіх” структурак. Кантора лічыць, што гэта дапаможа арганізаваць (калі спатрэбіцца) такі ж балаган у Менску. Павел Гулевіч 3/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |