Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Шпіёнскі правал ў Эстоніі

30 кастрычніка польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Эстонец шпіёніў на расейцаў”. Вось гэты артыкул:

Былы супрацоўнік эстонскай паліцыі бясьпекі (КаРо) Уладзімір Вэйтман быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўленьня волі за здраду айчыне.

Вэйтман быў затрыманы яшчэ ў красавіку сёлета. Тады падчас ператрусу ў ягонай кватэры супрацоўнікі службаў знайшлі вялікую суму грошай у розных валютах. Падчас сьледства паліцыя высьветліла, што гэтыя сродкі Вэйтман атрымліваў ад расейцаў ўзамен за супрацоўніцтва.

Толькі сёньня суд у мясцовасьці Хар’ю на закрытым паседжаньні прызнаў, што супрацоўніцтва з расейскай выведкай працягвалася з 2002 па 2011 гг. У гэты пэрыяд Вэйтман перадаваў расейскім службам сакрэтную інфармацыю, што тычылася асабістых дадзеных супрацоўнікаў эстонскай службы бясьпекі. Тым часам мясцовая прэса паведамляе, што галоўным прадметам цікаўнасьці расейцаў быў абарончы патэнцыял НАТО. Аднак, эстонскія службы пераконваюць, што “здраднік” ня меў доступу да такой інфармацыі.

– Вэйтман ніколі не браў удзелу ў апэрацыйным планаваньні, як і ня меў доступу да сакрэтнай інфармацыі НАТО і Эўразьвязу. – заявіў камісар КаРо Арнольд Сінісалу.
Абвінавачаны прызнаў віну і адкрыў асобы супрацоўнікаў расейскай выведкі, якія куплялі ў яго сакрэтныя інфармацыі. Паводле эстонскай пракуратуры, непасрэдным каардынатарам Вэйтмана быў расейскі афіцэр выведкі Мікалай Ермакоў, які ў сваю чаргу перадаваў атрыманыя інфармацыі свайму начальніку – Валерыю Зянцову. Аказваецца, асоба Зямцова была выдатна вядомая эстонскім службам бясьпекі.
У 1995 годзе Зямцоў завэрбаваў дырэктара дэпартаманту бясьпекі міністэрства абароны Эстоніі Гэрмана Сіма, які ў лютым 2009 года быў асуджаны на 12,5 гадоў турмы. Сярод абвінавачваньняў была перадача расейскай выведцы сакрэтаў НАТО, Эўразьвязу і Эстоніі. Зямцоў жыў у Эстоніі ў 1990-1999 гадах, але быў выдалены, калі эстонскія службы даведаліся пра ягоную сувязь з расейскай выведкай. Тады яны ня ведалі, што ён вэрбаваў агентаў. Таму колькасьць тых, каго яму ўдалося схіліць да супрацоўніцтва, сёньня не вядомая.

Зьдзіўляе той факт, што Ўладзімір Вэйман працаваў у тэхнічным аддзеле КаРо, хаця яго ніяк нельга было назваць цалкам празрыстай асобай. У эстонцаў не абудзіў сумневу той факт, што Вэйман у 1980-1991 гадах працаваў для КГБ Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. І тады ён быў супрацоўнікам апэрацыйна-тэхнічнага аддзела.

Штогод у Эстоніі здараюцца шпіёнскія афёры, зьвязаныя з расейскай агентурай. Паўгода таму тамашнія службы бясьпекі паведамілі пра затрыманьне расейскага шпіёна Манфрэда Зэйвальда. Летась ў аэрапорце Таліна быў затрыманы супрацоўнік КаРо Аляксей Дрэсэн. Як і Вэйтман ён быў абвінавачаны ў перадачы сакрэтных інфармацый расейскай выведцы. Яго асудзілі на 16 гадоў турмы.

– Расеі не падабаецца, што Эстонія зьяўляецца членам НАТО. Крэмль бачыць у гэтым пэўную пагрозу. – сказаў на прэс-канфэрэнцыі генпракурор Эстоніі Норман Ас. – У сувязі з гэтым мы маем узмоцненую актыўнасьць расейскай агентуры, зь якой мы мусім эфэктыўна змагацца. – пераконваў ён.

Руслан Шошын

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1061243-Estonczyk-szpiegowal-dla-Rosjan.html

3/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024