Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Падзея” арганізуецца “падручнымі сродкамі”. Спачатку фармулюецца назоў-дэвіз. Гэтым разам групка прафанатараў (Раманоўскі-Шапуцька) запусьціла ў інфармацыйную прастору свой “дэвіз” – “Марафон”. У нармальных людзей гэта выклікала непрыемныя асацыяцыі з групавым беганьнем па магілах і месцах расстрэлаў. Няма і ніколі не было “марафонаў” у беларускай нацыянальнай і хрысьціянскай традыцыі правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў. Тут папахвае блюзьнерскай творчасьцю спэцоў, якія кіруюць прафанатарамі. І вось 29 красавіка яны пабеглі свой “марафон”. “Марафонцаў” перасьледвала некалькі журналістаў і цяпер пра іх “знает вся страна” (а можа і “весь мір”). Яны пазіравалі з нацыянальнымі сьцягамі, сьвечкамі і нават з крыжом. Але галоўны эпізод адбыўся ў інтэр’еры. Радыё Свабода паведаміла, што з “марафону” асобаў завезьлі ў міліцэйскі пастарунак. Але вельмі добра, што іх ў хуткім часе выпусьцілі. На волю “марафонцы” вынесьлі відэасюжэт, зроблены “схаванай камэрай”. Паглядзець цікава. Камандуе парадам спадарыня Г. Сіўчык, з моцным расейскім акцэнтам. Купка (сярод яе бачныя Раманоўскі і Шапуцька) сьпявае нейкі рэлігійны тэкст насупраць вывешанага на сцэне сьцяга міліцэйскага падраздзяленьня. Уражаньні ад гэтай мізансцэны застаюцца кур’ёзныя, як ад нейкай недарэчнасьці. У мінулыя гады сапраўды арыштаваныя патрыёты таксама траплялі ў гэтую залю РАУС. Там адбываліся першыя допыты і высьвятленьне асобаў. Адтуль арыштаваных людзей вывозілі на Акрэсьціна. Нікому не прыходзіла ў галаву арганізоўваць тады калектыўныя маленьні і сьпяваньні. Тым больш, што людзі ўвесь час заставаліся пад канвоем лукашэнкаўскіх службаў. А тут, паглядзіце – проста хор імя Пятніцкага… Даўно вядома: дзе таварышы Раманоўскі, Шапуцька і хто-небудзь з Сіўчыкаў – там фальшывы тэатр і прафанацыя. Да таго ж вядома, што кантора імкнецца навязаць беларускім нацыянальным суполкам штучныя прыкметы рэлігійнай секты. Павел Гулевіч 3/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |