Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А чаму такі вэрхал?

Ужо некалькі тыдняў не суцішаецца вэрхал вакол “справы праслухваньня”. Шумяць у эўрапейскіх парлямантах, не супакойваюцца СМІ, некалькі разоў сабралі нават тысячы людзей на мітынгі пратэсту. Раптам высьветлілася, што амэрыканскія спэцслужбы падслухоўвалі эўрапейскіх грамадзянаў і нават палітыкаў. “Свяшчэнны гнеў” эўраструктураў зразумець можна. На працягу дзесяцігоддзяў яны рабілі свае справы, упэўненыя ў тым, што ўсё “шыта-крыта”. У выніку Эўропа патрапіла ў нафта-газавае рабства Масквы, аказалася няздольнай да супрацьдзеяньня ісламскаму фундамэнталізму і лібэральнаму разбурэньню грамадзтва. Шэраг вядучых эўрапейскіх палітыкаў пасьля закрыцьця сваёй кар’еры (у выніку прайграных выбараў або іншых кар’ерных цяжкасьцяў) “нічтоже сумняшеся” пасунуліся на расейскую службу. Найбольш вядомыя выпадкі з канцлерам Нямеччыны Шродэрам і дырэктарам Міжнароднага Валютнага Фонду Строс-Канам, які ледзь не зрабіўся прэзыдэнтам Францыі. Але ў прэсе надрукаваныя цэлыя сьпісы дзяржаўных чыноўнікаў розных немалых узроўняў заходніх краін, якія завілялі хвастом і пабеглі за новым гаспадаром, які паказаў ім кілбасу “Маскоўскую”. Урэшце гэтая мітусьня пачала сур’ёзна раздражняць заходнія грамадзтвы. Настолькі, што намер згаданага Строс-Кана падацца на маскоўскую бізнэс-службу выклікаў хвалю абурэньня ў Францыі і “перавод на новую пасаду” быў сарваны.

Паводзінамі сваіх палітыкаў разьюшаны мільёны французаў, немцаў і іншых. Людзі добра разумеюць, што дзяржаўныя служачыя ня маюць маральнага права на такія крокі. Яны валодаюць дзяржаўнай закрытай інфармацыяй, яны павінны быць прыкладам для свайго грамадзтва… Ды й што тут доўга тэарэтызаваць, дарослыя людзі ў розных краінах усё разумеюць.

І ў такіх умовах некаму хацелася б, каб амэрыканцы глядзелі скрозь пальцы на такія паводзіны сваіх саюзьнікаў? Пару разоў (перад 1914-м і 1939-м гадамі) ЗША ўжо пусьцілі заходнія справы на самацёк. У выніку (калі эўрапалітыкі правалілі ўсё і паставілі пад пагрозу эўрапейскую цывілізацыю) ЗША вымушаны былі накіроўваць у Эўропу свае войскі, ахвяравацца жыцьцямі сваіх людзей, пасылаць каласальныя сродкі на адбудову Эўропы і дэмакратыі. Калі эўрапалітыкі ня маюць даверу сваіх грамадзтваў, то чаму ім павінны давяраць амэрыканцы?

Высокатэхналагічныя ўлазіны ў “інтымны сьвет” таго-сяго ў Эўропе, на наш погляд, не прыхамаць, а вымушаная мера амэрыканцаў. Яны не прызнаюцца, але добра ведаюць, што на Захадзе ўсё зайшло надта далёка. Усё – гэта бескантрольнасьць брусэльскай бюракратыі, якая глядзіць у рот Маскве; карупцыйная гніласьць вельмі адказных чыноўнікаў; фальш іхніх заяваў і паводзінаў.

На эўрапанэлі пачалася паніка. Яе работнікі і работніцы замітусіліся і загукалі “ды як яны могуць!” Але вядома, што бальшыня звычайных грамадзянаў зь іроніяй назірае за гэтым “шухерам на верхняй палубе” і не спачувае аб’ектам разаблачэньняў.

Сяргей Камароўскі

3/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024