Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Правал маскоўскай спэцапэрацыі 30 кастрычніка нідэрляндская газэта “De Telegraaf” апублікавала артыкул пад тытулам “Змарнаваны шпіянаж расейцаў праз карты памяці usb”. Вось гэты артыкул: Брусэль. Прэзыдэнт Эўразьвязу Гэрман ван Рампэй заявіў, што расейцы маглі шпіёніць за прадстаўнікамі іншых краін, такіх, як ЗША, Нямеччына і Японія, падчас саміту 20-кі на пачатку мінулага месяца ў Санкт-Пецярбурзе. Крэмль абвяргае абвінавачваньні. Змарнаваны расейскі шпіянаж Паводле італьянскіх газэт “Corriere della Sera” і “La Stampa”, расейскія гаспадары ўручылі дэлегацыям карты памяці usb і зараднікі для мабільных тэлефонаў. Ван Рампэй, які быў на саміце 20-кі ад імя Эўразьвязу, не даверыўся ім і аддаў шчодрыя падарункі супрацоўнікам службы бясьпекі. Праверка на месцы, выкананая з дапамогай нямецкай службы выведкі, паказала, што карты і кабэлі былі падораны для таго, каб па картах і мабільных тэлефонах здымаць дадзеныя. Не вядома, ці нехта з дэлегацый іншых краін пакарыстаўся падслухоўваючай апаратурай. Італьянскія газэты зьвярнуліся да дыпламатычнай крыніцы ў Эўразьвязе і тая паведаміла, што тым часам нацыянальныя кіраўніцтвы праводзяць дадатковыя праверкі карт і зараднікаў. Пасьля гэтага ў Маскву будзе накіраваны пратэст. Расея на ўсе лады абвяргае абвінавачваньні. Паводле прадстаўніка прэзыдэнта Пуціна, абвінавачваньні зьяўляюцца “спробамі адвярнуць увагу ад сапраўдных праблем”. Кабінэт Ван Рампэя ня хоча рэагаваць. Жазэ Мануэл Бароза, які таксама быў у верасьні на саміце 20-кі, таксама ня хоча. Мэнца Вілэмс Пераклаў з нідэрляндскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.telegraaf.nl/buitenland/22014295/__Spionage_Russen_verijdeld__.html 3/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |