Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
1 лістапада румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Латвія спадзяецца, што Малдова падпіша Дамову аб Асацыяцыі ў 2014 г.” Вось гэты артыкул: Ацэнены важныя крокі ўраду ў барацьбе з карупцыяй, у судовай рэформе і ў справе разьвіцьця. Латвія падтрымлівае эўзрапейскі курс Малдовы і спадзяецца, што Дамова аб Асацыяцыі будзе падпісана ў 2014 г., яшчэ ў пэрыяд цяперашняга складу Эўрапарляманту. Такім быў пасыл міністра замежных справаў Рэспублікі Латвіі Эдгарса Рынкевічса на прэс-канфэрэнцыі, пасьля сустрэчы зь ягонай малдаўскай калегай Натальяй Гэрман. Афіцыйны прадстаўнік таксама сказаў, што Латвія хоча бачыць больш дыфэрэнцыянаваны падыход да Усходняга Партнёрства. “Мы катэгарычна бачым Рэспубліку Малдову як лідэра Ўсходняга Партнёрства, з яснымі ідэямі”, — сказаў латвійскі міністар. Латвійскі міністар сказаў, што урад Рэспублікі Малдова зрабіў важныя крокі ў ў барацьбе з карупцыяй, у судовай рэформе і мае важныя вынікі ў справе разьвіцьця. Афіцыйны прадстаўнік павітаў перамены, якія адбыліся ў Рэспубліцы Малдова ў выніку правядзеньня рэформаў, і згадаў, што Латвія будзе ў далейшым падтрымліваць Рэспубліку Малдова. Наступная сустрэча ў Рызе Міністар замежных справаў Малдовы Наталія Гэрман сказала, што эўрапейская тэматыка зьяўляецца адным з прыярытэтаў у двухбаковым дыялогу з эўрапейскімі афіцыйнымі прадстаўнікамі. Міністар сказала, што абмеркавала зь яе латвійскім калегай мэты Рэспублікі Малдова да і пасьля Саміта ў Вільні, мэты, якія падзяляе Латвія. Наталія Гэрман таксама сказала, што Малдова атрымала важныя фінансавыя сродкі ад Латвіі дзеля правядзеньня эўрапейскага курсу і застанецца прыярытэтнай краінай, якая будзе карыстацца такой падтрымкай. Прэм’ер Юрые Лянку таксама сустрэўся зь міністрам замежных справаў Латвіі. Яны абмеркавалі эўрапейскія планы Рэспублікі Малдова да і пасьля Вільні ў кантэксьце таго, што пасьля Саміту ў Вільні адбудзецца сход Усходняга Партнёрства ў Рызе, у 2015 г. Прэм’ер казаў пра рэформы, якія праводзяцца ў Малдове, і праекты разьвіцьця інфраструктуры. Юрые Лянку згадаў, што ўсе намаганьні накіраваныя на мадэрнізацыю дзяржавы і збліжэньне з Эўразьвязам. Пераклаў з румынскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.evz.ro/detalii/stiri/evz-chisinau-letonia-spera-ca-moldova-va-semna-acordul-de-asociere-in-2014-1064974.html Чытаеш і душа радуецца. Былыя савецкія вязьні дапамагаюць адзін адному вырвацца з маскоўскага лягеру, стаць на ногі, правесьці рэформы. Гучыць сапраўды аптымістычна. Але паўстаюць (рытарычныя) пытаньні. Чаму ў той самы час краіны з былых вязьняў маскоўскай імпэрыі робяць дэкларацыі аб падтрымцы беларусаў, “беларускай апазыцыі”, “правоў чалавека ў Беларусі”, а на самой справе падтрымліваюць “артыстаў арыгінальнага жанру” тыпу Саннікава, Радзінай, Лябедзькі і падобных? Утвораны цэлыя сеткі “беларускіх дамоў”, “дэмпрадстаўніцтваў” , дзе сядзяць асобы, якія ў лепшым выпадку ніяк не засьвяціліся ў беларускай нацыянальнай і патрыятычный дзейнасьці. А ў горшым – гэта расейскія прыблуды, якія апынуліся на нашай зямлі, і нават ня ведаюць, што такое Беларусь; гэта спаленыя правакатары тыпу В. Сіўчыка. Што гэта такое адбываецца, куды і на каго даюць процьму грантаўскіх сродкаў? Ці скончыцца гэтая крывадушная гульня? Сяргей Камароўскі 5/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |