Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Баўгарскія студэнты пратэстуюць 5 лістапада славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Студэнты акупавалі Баўгарыю”. Вось гэты артыкул: У навучальных установах па ўсёй краіне адбываюцца пратэсты супраць неадназначнага кіраўніка баўгарскай сакрэтнай службы. Сафія, Браціслава. Іва Бойкаў быў у натоўпе пратэстуючых баўгараў з 14 ліпеня. Тады новы парлямант ўзяў і прызначыў начальнікам баўгарскай сакрэтнай службы Дэляна Пэеўскага – яму ўсяго 32 гады, ён зьяўляецца магнатам СМІ без досьведу, але з падозрамі на ўдзел у карупцыі ў мінулым. Тысячы баўгараў спантанна выйшлі на вуліцы. “Мы павінны спыніць такія прызначэньні”. – кажа Бойкаў для “SME”. 31-гадовы студэнт дыпламатыі і палітычных адносінаў – адзін з студэнтаў, якія занялі Сафійскі ўнівэрсітэт. Гэта пачалося 23 кастрычніка, калі яны ўварваліся ў самую вялікую лекцыйную залю. Лекцыю тады вёў старшыня канстытуцыйнага суда Дзімітар Токушаў. Менавіта ягоны суд у кастрычніку падтрымаў Пэеўскага на пасадзе. Старшыня суда ўцёк з залі, а студэнты занялі яе. “Спачатку мы занялі адну залю, а потым увесь унівэрсітэт. Зараз у будынку толькі студэнты і не адбываецца ніякіх заняткаў”. – кажа Бойкаў. Пратэсты супраць уладаў з патрабаваньнем спыніць карупцыю і кумаўство на вышэйшых пасадах працягваюцца ў краіне ўжо амаль 150 дзён. Але цяпер студэнцкі рух надаў пратэстам новую моц. У іншых гарадах студэнты таксама занялі лекцыйныя залі ўнівэрсітэтаў, пратэстуюць і на вуліцах. Канстытуцыйны суд яны нават хацелі прадаць праз партал еВау. “Суд дапамагае мафіёзам і скарумпаваным палітыкам”, — пазначылі студэнты, паводле брытанскай газэты “Economist”. Ахоўваюць брамы У Сафіі ў навучальных установах няма заняткаў ужо трэці тыдзень. Штодня каля абедзьвюх брам Сафійскага ўнівэрсітэта стаяць студэнты, якія кантралююць, хто йдзе ў будынак. СМІ яны пускаюць туды толькі ў абмежаваны час. Увечары яны сустракаюцца ў самай вялікай лекцыйнай залі 272, дзе дыскутуюць аб тым, куды йдзе Баўгарыя. Іва Бойкавіч дае з “грамадзянскіх лекцый” жывы эфір у Сеціва. Паліцыя пакуль што талеруе заняцьце ўнівэрсітэта. “Некаторыя прафэсары падтрымліваюць страйк. Іншыя не, а некаторыя нават сказалі, што як студэнтам не падабаецца ў Баўгарыі, то няхай эмігруюць”. – тлумачыць для “SME” баўгарскі журналіст газэты “24 часа” Момчыл Індзёў. Прэм’ер Пламэн Арэшаўскі адказаў ім, каб яны пратэставалі за лепшую сістэму адукацыі. Студэнты занялі ўнівэрсітэты не ўпершыню. “Яны рабілі так яшчэ ў 1990 годзе ў знак пратэсту супраць вынікаў першых свабодных выбараў, якія сацыялісты выйгралі былі з адрывам. Падозры ў фальшаваньні, аднак, паводле Індзёва, не пацьвердзіліся. Людзі іх падтрымліваюць “Мы закончым акцыю, калі ўрад пойдзе ў адстаўку”. – настойвае на сваім Бойкаў. Іхны страйк падтрымлівае 60% насельніцтва. Урад мае рэкордна нізкую папулярнасьць, але сысьці ня хоча. Яшчэ цяжэй будзе выканаць наступнае патрабаваньне пратэстнага руху. “Мы хочам, каб у баўгарскай палітыцы было больш маральнасьці”. Томаш Васілка Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: http://www.sme.sk/c/6995629/studenti-okupuju-bulharsko.html 10/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |