Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нявечаць душы дзяцей

У Сеціве разыходзіцца кліп, які пасланы ад Беларусі на конкурс дзіцячага “Эўрабачаньня-2013”. На ім паказаны 11-гадовы Ілюша Волкаў са шматлікай падтанцоўкай. Зразумела, што нашу акупаваную краіну можа прадстаўляць толькі песьня на расейскай мове. Так было заўсёды пад васальным прамаскоўскім рэжымам.

Але гэта ня проста замена роднай мовы чужым лексічным сурагатам (хаця невядома, ці зь беларускай сям’і падлетак Волков). Тут назіраецца цэлы комплекс дэструктыўных захадаў з боку лукашыстоўскіх “дзеталюбаў”. Голас у І. Волкава і незакамплексаванасьць на публіцы ёсьць. Яго і шматфігурную падтанцоўку з іншых дзяцей і дарослых запхнулі ў бэтоннае, змрочнае сутарэньне. На фонавай сьцяне сутарэньня вялізнымі каракулямі з дапамогай распыляльніка напісалі імя нашай краіны па-ангельску. Такім чынам арганізатары падказалі дзятве, як трэба забаўляцца з фарбамі ў сутарэньнях і іншых грамадзкіх месцах, а таксама ў якіх фарбах трэба ўспрымаць імя нашай краіны. Змрочнымі па-хэлуінску ёсьць ня толькі фарбы ў гэтай пастаноўцы. Змрочнае тут усё. Голас выканаўцы зрываецца на дзікія пералівы. Што, аднак, выклікае дэманстрацыю задавальненьня ў дзяцей з падтанцоўкі і ў статыстаў, якія ўдаюць “молодых белорусскіх пап і мам”. Дрыганьне ва ўсіх “хіповае” і “озорное”.

На наш погляд, з гадамі назіраецца сістэматызацыя дэмаралізатарскага стылю і вобразнага ладу сюжэтаў, што пасылаюць на дзіцячае “Эўрабачаньне”. Даўняя лаўрэатка К. Сітнік у параўнаньні з гэтым “хэлуінам” успамінаецца нам дастаткова настальгічна. У яе выступе не было нічога беларускага, але была пэўная нармальнасьць. У выпадку з апошнім кліпам неабходна тэрміновае ўмяшальніцтва спэцыялістаў па псіхіятрыі. Перш за ўсё яны павінны ратаваць ад русіфікатарскай “эстэтыкі” дзяцей, а потым трэба б было займацца дарослымі арганізатарамі гэтага відовішча. Вядома, на жаль, што рабіць гэтага ня будуць.

Беларусам зноў трэба ратаваць сваіх дзяцей самастойна. Бываюць у кожнага народа такія цяжкія пэрыяды. Досьвед іншых народаў сьведчыць, што ратавацца і ратаваць значна лягчэй аб’яднаўшыся разам на аснове сваёй мовы і іншых нацыянальных каштоўнасьцяў, у непрыняцьці ўсяго антычалавечага і антынацыянальнага, што навязваюць акупанты.

Валеры Буйвал

10/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024