Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзяды і 25-я ўгодкі БНФ ў Канадзе
З расповедам на тэму ”Курапаты - Беларускі Народны Фронт - Незалежнасьць” выступіў сакратар Парафіяльнае Рады Алесь Кот. Прамоўца высьвятліў і напружаньне барацьбы за адкрыцьцё беларускай і сусьветнай грамадзкасьці праўды пра Курапаты, і супрацьстаяньне падчас стварэньня Аргкамітэту БНФ на сходзе ў Чырвоным касьцёле 19 кастрычніка , і асабліва драматызм сытуацыі на Дзяды 30 кастрычніка, калі беларусы сутыкнуліся з сілавой структурай прамаскоўскай камуністычнай сыстэмы і атрымалі над ёй маральна-псіхалагічную перамогу. Адзначана роля Васіля Быкава і Зянона Пазьняка ў распачынаньні народнага руху за Адраджэньне і Незалежнасьць Беларусі. Таксама узгадана пра наведваньне Курапатаў у 1994 годзе прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам і ягонай сустрэчы са Старшынём БНФ Зянонам Пазьняком, пра абарону Народнага Мемарыялу сябрамі КХП-БНФ сёньня. Кандыдат гістарычных навук Галіна Сяргеева (у мінулым Старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі) спынілася на выніках і гістарычным вызначэньні дзейнасьці Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне”, на палітычных дасягненьнях першае рэальнае апазіцыі той таталітарнай сыстэме ўлады, што панавала ў Беларусі за Саветамі і, фактычна, працягвае сваё панаваньне па сёньняшні дзень, мімікруючы ў форму аднаасобнае дыктатуры. Удзельнікам сходу былі прадэманстраваны некаторыя дакумэнты тых часоў, прэзентаваны шэраг кніг выдавецтва ”Беларускія Ведамасьці”, Варшава - Нью Ёрк - Вільня. Кожны прысутны атрымаў копію артыкула Зянона Пазьняка і Аўгена Шмыгалёва ”Курапаты - дарога сьмерці”. Ізноў сталася агучанай неабходнасьць не забывацца пра гісторыю Бацькаўшчыны, раз за разам узгадваць пра яе вызначальныя этапы, падзеі, асобаў, бо калі праўду не казаць, праўда зьнікне. Алесь Кот 10/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |