Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ПАДЗЕЯ АГУЛЬНАНАРОДНАГА ЗНАЧЭНЬНЯ (Да 25-й гадавіны Беларускага Народнага Фронта)
Беларусы, якія знаходзяцца ў Нью-Ёрку, сьвяткавалі гэтую падзею 3-га лістапада ў грамадзкай залі Сабору імя Св. Кірылы Тураўскага. Сьвяточная заля, упрыгожаная беларускімі нацыянальнымі сымваламі і выстава “Беларускаму Народнаму Фронту – 25 год!” – сьведчаньне нашага нацыянальнага імкненьня да чысьціні і прыгажосьці, а ў сьвяты – да ўрачыстасьці. Таму пачалася імпрэза з узьнёслага гімну Народнага Фронта (аўтарства С. Сокалава-Воюша): Айчына, сьветлы вобраз твой Для нас, удзельнакаў мінулых вялікіх падзеяў, прыемна было ўспомніць часы, калі мы ўсе змагаліся супраць камунізму за беларускую незалежнасьць; для маладзейшых беларусаў цікава было пачуць і даведацца пра шмат якія факты з нашай найноўшай гісторыі, з гісторыі Народнага Фронту. Айцец Леанід (Акаловіч) прачытаў малітву ў памяць адышоўшых змагароў Народнага Фронту – Васіля Быкава, Міхася Дубянецкага, Ігара Герменчука, Галіны Сямдзянавай, Яўгена Куліка і іншых вялікіх нашых людзей, — і імпрэза пачалася. У сваім уступным слове старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА Тацьцяна Красоўская падкрэсьліла вялікую ролю БНФ “Адраджэньне”, які ўпершыню за 200 гадоў расейскай акупацыі дамогся рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці, нягледзячы на велізарныя цяжкасьці ў сваім змаганьні. Гэта было зьвязана з тым, што на Беларусі не было нацыянал-камуністаў. На месцы зьнішчаных нацыянальных кадраў падчас рэпрэсіяў Масква прысылала свае, з Расеі. Яны і стварылі тут атмасфэру непрыняцьця, грэблівых адносінаў да ўсяго беларускага. Айцец Леанід – удзельнік тых падзеяў – падкрэсьліў значэньне той тактыкі змаганьня, якую выбраў Народны Фронт. Першая яго акцыя “Дзяды” – была важнай у адраджэньні нашай беларускай традыцыі, і сталася вельмі правільнай тактыкай змаганьня: яна не правакавала праліцьцё крыві і насільля (што здарылася ў Тбілісі ды Вільні), а наадварот, была ськіравана на тое, каб аб’яднаць народ, сьвяткуючы Дзень задушны. “Дзяды, – адзначыў айцец Леанід, — гэта наша мінулае і наша будучае. Дзякуючы Народнаму Фронту, гэтае сьвята стала ня проста сямейна-родавым сьвятам, а ператварылася ў зьяву больш шырокую, нацыянальную, грамадзкую. Народны Фронт зрабіў Дзяды сакральным сьвятам беларусаў. Гэты дзень стаўся Днём памяці тых, хто загінуў ад НКВД, ад сталінізму, які зьнішчаў лепшых: інтэлігенцыю, працавітых сялян і рабочых, астатніх жа (праз страх) ператвараў у нявольнікаў. Хто не згаджаўся – расстрэльвалі. Фронт дапамог аднавіць традыцыю і ўваскрасіць памяць пра бязьвінныя ахвяры сталінізму. Дзякуючы адкрыцьцю Курапатаў, паступова сталі вядомыя і іншыя таямніцы сталінізму. Зараз ўжо існуе Народны Мэмарыял – Курапаты. Тут паўсталі Крыжы і агульныя, і канкрэтныя, з прозьвішчамі загіблых людзей. Адкрыўшы Курапаты, Зянон Пазьняк, навукова даказаў, што за саветамі адбываўся генацыд беларускага народа. Гэта ўскалыхнула людзей, абудзіла яго на змаганьне супраць камунізму. Нягледзячы на жаданьне камуністычнага рэжыму расправіцца з Народным Фронтам падчас гэтага масавага сьвята на Маскоўскіх могілках Менска і праліць беларускую кроў 30 кастрычніка 1988 г., кіраўнік БНФ Зянон Пазьняк папярэдзіў людзей, заклікаў не адказваць на правакацыю ўлады, не ўвязвацца ў бойку, і павёў людзей праз поле на Курапаты. Там, у полі, упершыню быў падняты Бел-Чырвона-Белы сьцяг.” “Беларуская нацыянальная ідэя за часы савецкай імпэрыі як бы ляжала пад спудам. Арганізацыя Народнага Фронту дазволіла ўсім (падкрэсьліла спадарыня Ганна), для каго яна была важнай, — дзейнічаць. Усе, хто быў духоўна падрыхтаваны, былі з Народным Фронтам. Таму гэта быў сапраўды народны рух.” Спадарыня Сурмач успомніла першы Ўстаноўчы зьезд БНФ “Адраджэньне”, правесьці які ў Беларусі ўлады не дазволілі і які адбыўся ў Вільні: “Нашыя летувісцкія сябры прынялі нас вельмі добра, прадставілі вялікае памяшканьне для нашага зьезду, і ён прайшоў урачыста. Заля была перапоўнена дэлегатамі і гасьцямі Зьезду. Адчувалася адзінства і агульнае узрушэньне. На Беларусь мы вярталіся з узьнёслым настроем, акрылённыя адбыўшыміся падзеямі”. масавы мітынг на стадыёне “Дынама” у Менску (19 лютага 1989 г.); 100-тысячны перадвыбарчы мітынг 26 лютага 1990 г. (калі плошча прыняла рэзалюцыю патрабаваць простага эфіру на тэлебачаньні для прадстаўнікоў Народнага Фронту, каб растлумачыць мэты і задачы народнага руха); Чарнобыльскі Шлях (30 верасьня 1990 г.), які стаўся ўсебеларускай акцыяй пратэста супраць засакрэчваньня вынікаў Чарнобыльскай катастрофы; першую антыкамуністычную дэманстрацыю 7 лістапада 1990 г., калі адбыўся сымвалічны акт – вяртаньне камуністычнаму ідалу Леніну “дароў” камунізма: пудзіла НКВД, ГУЛАГа, адзеньне палітвязьняў, вісельні, наручнікі і іншыя атрыбуты НКВД. “Палымяныя і зьмястоўныя прамовы лідараў Фронту на масавых акцыях, — казала Галіна Пазьняк, — дапамагалі людзям асэнсаваць неабходнасьць барацьбы за незалежнасьць як адзінае выйсьце і выратаваньне нацыі ад зьнікненьня з мапы гісторыі. І якім бы сёньня ні было цяжкім нашае змаганьне з прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі на Беларусі, мы мусім працягваць нашую барацьбу, калі нам дарагая нашая сьвятая Бацькаўшчына.” Атрымалася добрае сьвята. Усе прысутныя прышлі на імпрэзу з добрымі сэрцамі і зацікаўленьнем удзельнічалі ў імпрэзе. Як добра, калі ўсюды — у хаце, у грамадзкай залі, на сустрэчы – зьбіраюцца свае, блізкія людзі – беларусы, якія жывуць Бацькаўшчынай. Марыля Якушэвіч 10/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |