Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Папа нас пачуе!

11 лістапада польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Эфэкт Францішка” – больш людзей у касьцёлах. Папа: я ня маю да гэтага дачыненьня”. Вось гэты артыкул:

Чарговыя дасьледваньні пацьвярджаюць, што абраньне папы Францішка выклікала вяртаньне вернікаў у Касьцёл, як у Італіі, так і ў іншых краінах. Усё больш людзей ідзе на споведзь і бярэ ўдзел у імшах.

Пра фэномэн, які назваюць “эфэктам Францішка”, зноў піша італьянскі партал Vatican insider. Гэтая зьява ўзмацняецца – сьцьвярджае сацыёлаг Масіма Інтравінье, які якраз выдаў кнігу з вынікамі дасьледваньняў, апытаньняў і аналізаў, праведзеных ім.

Аўтар тома “Сакрэт папы Францішка” зазначыў, што толькі ў Італіі дзякуючы новаму біскупу Рыма да Касьцёла зноў наблізіліся некалькі сотняў тысячаў асобаў. “Гэта ёсьць эфэкт масавы і адмысловы”, — даў ацэнку італьянскі дасьледчык. Ён вызначыў як грунтоўнае тое, што гэтая зьява з першых месяцаў пасьля абраньня Хорхэ Марыя Бэрголье ў сакавіку не слабее, і такім чынам, не ёсьць вынікам пачатковага энтузіязму.

Гэтыя назіраньні пацьвердзіў арцыбіскул Фларэнцыі кардынал Джузэпэ Бэторы, які зазначыў, што найбольш даходзіць да сэрцаў людзей “навізна” цяперашняга пантыфіката, гэта значыць, перш за ўсё звароты папы ў адносінах да ўсіх асобаў, якія даўно знаходзяцца далёка ад Касьцёла.

Да падобных высноваў прышоў біскуп з горада Л’Аквіла Джавані Д’Эркале. “Расьце колькасьць тых, хто спавядаецца і ўдзельнічае ў імшах”. – зазначыў ён.

Vatican insider дадаў, што падобныя зьвесткі падаюць вельмі многія прадстаўнікі духавенства. І гэта ня ёсьць – як падкрэсьліваецца – зьява выключна італьянская. Мэтрапаліт Нью Ёрка кардынал Цімаці Долэн напісаў у сваім блогу, што пачуў ад многіх жыхароў свайго горада, што яны любяць папу Бэрголье.

Прычынай такіх адносінаў называюць пасланьне міласэрнасьці, зь якім выступае Францішак, а таксама хвалюючыя зрухі, якія суправаджаюць ягоныя павучэньні і словы.

У суботу на працягу дзьвюх з паловай гадзін папа паблаславіў па чарзе некалькі тысячаў хворых і інвалідаў, якія прыбылі на аўдыенцыю ў Ватыкан. Амаль з кожным ён паразмаўляў, абдымаў людзей, цалаваў, нахіляўся над інвалідамі на вазках, цярпліва слухаў іх, а дзецям раздаваў аўтографы. Італьянскія СМІ пасьля гэтай аўдыенцыі падкрэсьліваюць, што гэта была адна з самых хвалюючых сустрэч папы з вернікамі. Людзі плакалі, бачачы яго дзеяньні.

Сам папа мяркуе, што ён ня мае ўплыву на зьяву вяртаньня людзей у Касьцёл. На заўвагу аднаго з рымскіх пробашчаў, што ў адказ на ягонае пасланьне міласэрнасьці вырасла колькасьць споведзяў, Францішак сказаў: “Я ня маю да гэтага дачыненьня, усё гэта робіць Госпад Ісус”.
pap, pen
Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14928850,_Efekt_Franciszka____wiecej_ludzi_w_kosciolach__Papiez_.html

Падзеі сьведчаць аб тым, што Папа Францішак – сябра ўсіх народаў, асабліва прыгнечаных і ў змаганьні. Да Папы Францішка беларусы могуць наўпрост зьвяртацца з просьбамі аб дапамозе і падтрымцы ў сваіх агульнанацыянальных і хрысьціянскіх справах. Папа нас пачуе!

Сяргей Камароўскі

18/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024