Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Планамерная палітыка ненавісьнікаў Беларусі будзе ліквідавана (Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 17 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Беларуская зброя ў барацьбе за сябе” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Дакладчыкі казалі пра крызісныя працэсы, якія набіраюць моц у акупаванай прамаскоўскім рэжымам Беларусі. Многія людзі ўжо даюць адэкватныя ацэнкі таго, што адбываецца зь імі і вакол іх. Многія задаюцца пытаньнямі, ад якіх спрабавалі адмахнуцца на працягу гадоў, і шукаюць адказаў на іх, шукаюць праўдзівай інфармацыі. Апошнім часам фронтаўскае кіраўніцтва выступіла з заявамі, якія знайшлі водгук у сэрцах беларусаў. Нездарма былі мабілізаваныя некаторыя асобы, якія дзейнічалі пад прыкрыцьцём пэўны пэрыяд. Яны паспрабавалі супрацьдзейнічаць праўдзе аб значэньні беларускай мовы ў адраджэньні Беларусі і нашым дзяржаўным разьвіцьці. Людзі называюць цяпер гэтых гукальшчыкаў “спаленымі” і “праваленымі”. Яны сапраўды раскрыліся. Два бакі рэжыму (уласна рэжымны і псэўдаапазыцыйны) заранёў пачалі дэмагагічную кампанію на тэму “выбараў”. Актывізаваліся вядомыя асобы, якія ўжо вадзілі беларусаў на псэўдавыбарчыя фарсы і такім чынам ратавалі дыктатуру і яе начальніка. Яны спрабуюць і гэтым разам дэзарыентаваць наша грамадзтва і прымусіць яго браць удзел у чарговых фарсах. Салідарным адказам грамадзтва на гэтыя правакацыі павінен быць усенародны Байкот рэжымных псэўдавыбараў. Прамаскоўскі рэжым баіцца толькі Байкота і таму сьпяшаецца прыняць чарговыя рэпрэсіўныя папраўкі ў заканадаўства, каб згвалціць людзей і прымусіць іх выконваць свой сцэнар. Але гэтыя спробы сьведчаць толькі аб страху рэжыма перад народным супрацівам і набліжэньне яго краху. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра разгром, наладжаны антыбеларускім рэжымам на вёсцы. Гаспадаркі распадаюцца, людзі ня маюць працы і заробкаў, ідзе алкагалізацыя насельніцтва. Але гэта толькі зьнешне “натуральны працэс заняпаду”. Ва ўсім адчуваецца планамерная палітыка ненавісьнікаў Беларусі. Унівэрсальнай практыкай зьяўляецца наступнае: рэжым зачыняе беларускія школы ў вёсках і дзяцей возяць у аддаленыя мястэчкі і большыя вёскі, дзе школы функцыянуюць у расейскай мове. Па ўсёй краіне можна назіраць крызіс даверу да рэжыма і ягоных кіраўнікоў. Людзі спрабуюць наладзіць “паралельнае жыцьцё”, як мага менш залежаць ад уладаў, успрымаюць рэжым як нешта чужое і варожае. Што б ні заяўляла рэжымная прапаганда і ўзурпатар улады, як бы эфэктна гэта ні гучала, людзі перасталі заўважаць гэтую дэмагогію і абмяркоўваць яе. Паступова рэжым застаецца сам-на-сам з самым сабой. Такі рэжым ня мае будучыні. Сойм абмеркаваў пытаньні асьветніцкай і палітычнай працы. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага 18/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |