Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Пшык” перад амбасадай Польшчы ў Маскве

13 лістапада польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Беспарадкі перад польскай амбасадай у Маскве. Адбыліся затрыманьні”. Вось гэты артыкул:

Некалькі асобаў выстрэлілі пэтарды перад польскай амбасадай у Маскве – паведамляе агенцыя РІА Новості. Гэта адказ за напад на амбасаду Расеі, якую заатакавалі падчас Марша Незалежнасьці.

Як паведамляе маскоўскі карэспандэнт TVN 24, самы супрацоўнікі амбасады, аднак, не заўважылі ніякай мітусьні. Акцыя працягвалася вельмі кароткі час – усяго некалькі сэкунд. Нападаючыя з арганізацыі “Другая Россія” абкідалі амбасаду фаерамі; яны спрабавалі таксама нешта падпаліць непадалёк. А потым большасьць зь іх уцякла. Гэта не ўдалося зрабіць тром хуліганам, якіх схапіла ўзмоцненая ахова амбасады. Такое ўзмацненьне ўлады Расеі паабяцалі Польшчы. Атакуючыя мелі транспарант з надпісам “Расея ад Варшавы да Порт-Артура”.

РІА Новості паведамляе, што мужчынаў затрымалі па абвінавачваньні ў парушэньні грамадзкага парадку. Расейская агенцыя паведамляе з сваёй крыніцы, што мужчыны прызналіся: іхняя акцыя была адказам за панядзелкавы напад на амбасаду Расеі ў Варшаве.

Тым часам ў сераду расейская прэса ўсё яшчэ піша пра панядзелкавыя беспарадкі ў Варшаве. “Сутычкі на вуліцах Варшавы, у тым ліку перад амбасадай Расеі, у дзень незалежнасьці Польшчы прывялі да сур’ёзных палітычных наступстваў”, — падкрэсьлівае ў сераду ўрадавая “Россійская Газета”, інфармуючы аб “станоўчым пратэсьце”, выказаным расейскім МЗС. РАР паведамляе, што паводле ацэнкі маскоўскай газэты “напад удзельнікаў маршу на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі быў, безумоўна, найбольш скандальным інцыдэнтам”.

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14941414,Zajscia_pod_polska_ambasada_w_Moskwie__petardy__podpalenie_.html

Зразумела, што ў Маскве адбыўся акт (хутчэй, акцік) прапаганд-тэатру. Калі польскую амбасаду ахоўваюць “узмоцнена”, то, безумоўна, далі б рады схапіць усіх гопнікаў з пэтардамі. Але важна было паказаць, што “народ пратэстуе”, а “улада ня сьпіць”.

Выглядае ўсё мізэрна. Дастаткова параўнаць падзеі ў Варшаве і ў Маскве. Там – дзесяткі тысячаў патрыятычнай моладзі, тут – падасланая купка “обиженных патриотов”. Нешта ніхто без лубянскага сцэнару ня чухаецца наконт падсмажаных аб’ектаў РФ за мяжой. У людзей іншыя праблемы, за дыпчэкістаў яны нікуды не пасунуцца.

А лёзунг які! Раней было ў модзе “от Бреста до Куріл”. А цяпер вось як!

Янка Базыль

20/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024