Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Cакрэтныя перамовы Януковіча ў Маскве

11 лістапада летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “В. Януковічу ва Ўкраіне пагражае абвінавачваньне”. Вось гэты артыкул:

Старшыня фракцыі ўкраінскай партыі “Батьківшчіна” запатрабаваў, каб міністар замежных справаў даў інфармацыю аб нібыта сакрэтных перамовах паміж прэзыдэнтам краіны Віктарам Януковічам і кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным.

“Я прашу ў міністра замежных справаў (Леаніда Кожара) дакладнай інфармацыі – што прэзыдэнт Украіны робіць другі раз у Расеі і пра што ён размаўляў з прэзыдэнтам Ул. Пуціным”? – сказаў Арсэній Яцэнюк на пасяджэньні камітэта па законным забесьпячэньні прававой дзейнасьці.

Паводле парлямантара, калі сапраўды В. Януковіч і Ул. Пуцін удзельнічалі ў сакрэтных перамовах, гэта можа стацца асновай для высоўваньня абвінавачваньня прэзыдэнту.
“Калі кіраўнік краіны вядзе сакрэтныя перамовы з прэзыдэнтам іншай краіны, гэта ёсьць непасрэдная аснова для выстаўленьня абвінавачваньня такому прэзыдэнту”, — сказаў А. Яцэнюк.

Ён дадаў, што такія перамовы могуць мець прыкметы дзяржаўнай здрады.
Паводле А. Яцэнюка, апошнія падзеі паказваюць, што В. Януковіч не зьбіраецца падпісваць Дамову аб Асацыяцыі з Эўразьвязам.

“Яны хочуць праваліць (саміт) у Вільні. Яны ня хочуць адпусьціць (былую прэм’ерку Ўкраіны Юлію Цімашэнку)… На самай справе яны зьдзяйсьняюць сцэнар правала (саміта) у Вільні. Гэта катастрофа для краіны, у якой жывуць 40 млн. людзей”, — сказаў А. Яцэнюк.
9 лістапада прэзыдэнт Украіны наведаў з працоўным візытам Маскву, дзе абмеркаваў з Ул. Пуціным гандлёвыя і эканамічныя адносіны паміж краінамі.

Interfax, BNS i lrytas.lt inf.

Пераклаў з летувіскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.lrytas.lt/pasaulis/europa/v-janukovyciui-ukrainoje-grasinama-apkalta.htm

20/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024