Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Блазны кідаюцца пальчаткамі

У неіснуючых межах неіснуючага “союзного государства РБ і РФ” назіраюцца пэўныя сінхронныя дзеяньні. Вось што паведаміла з Масквы 17 лістапада польская газэта “Gazeta Wyborcza” у артыкуле пад тытулам “Навальны кідае пальчатку Пуціну” :

– Мы засноўваем партыю, каб ўзяць уладу ў Расеі. – казаў Аляксей Навальны, адзін зь лідэраў антыкрамлёўскай апазыцыі, на нядзельным устаноўчым зьезьдзе Народнага Альянса ў Маскве.

Кангрэс сабраўся для таго, каб Народны Альянс мог у трэці раз прадставіць ў Міністэрства Юстыцыі заяву на ўнясеньне ў рэестр палітычных партый. Міністэрства пад рознымі прычынамі ўжо два разы адмовіла ў рэгістрацыі групоўкі Навальнага, знанага блогера, які перш за ўсё раскрывае карупцыю ў асяродку людзей улады.

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14967803,Nawalny_rzuca_rekawice_Putinowi.html

У Беларусі тым часам перадвыбарчая гульня разгортваецца на некалькі хадоў наперад. Адчуваецца, што нашу краіну і наша грамадзтва Крэмль-Луьянка выкарыстоўваюць як палігон для выпрабаваньня мэтадаў дэзынфармацыі і дэзарыентацыі грамадзтва. Пасьля апрабаваньня мэтадаў на беларусах, лубянскі рэжым выкарыстоўвае мэтодыкі на прасторах РФ. Вось і цяпер як гром зь яснага неба (да электаральных шоў рэжыму яшчэ застаецца шмат часу) пачуліся галасы падстаўных дзеячаў псэўдаапазыцыі, якія загукалі пра “маладога кандыдата”, “адзінага лідэра”, “усе на выбары, мы ім пакажам!” і г.д. У Менску нічога ў прынцыпе засноўваць ня трэба. Кожная з палітычных марыянэтак мае сваю партыйку, ініцыятыўку, арганізацыйку. А вось у Маскве Навальны нагадвае пра сябе заснаваньнем “уласнай партыі”, ды яшчэ з такой экзатычнай назвай!

Лексіка гэтага блогер-блазна “рашучая” і без комплексаў – возьмем уладу і ўсё! Зноў СМІ ўсяго сьвету будуць тлуміць голаў сваім грамадзтвам гэтай звонкай бразготкай. Але нават расейцы ўжо зразумелі, хто такі Навальны і не зьбіраюцца ісьці на лубянскія шоў-“выбары”.

Беларусы таксама павінны адэкватна ацаніць дэмагагічную мітусьню мясцовых псэўдаапазыцыйных паслугачоў рэжыму і салідарна заявіць пра Народны Байкот выбарчых фарсаў.

Янка Базыль

20/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024