Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“ЗША запэўніваюць Малдову, што акажуць ёй дапамогу, калі Расея пойдзе на эканамічны ціск на яе” 8 лістапада румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Злучаныя Штаты маюць намер аказаць яшчэ большую падтрымку Рэспубліцы Малдова, уключна фінансавую, каб дапамагчы ёй наблізіцца да заходняй прасторы, калі ціск з боку Расеі будзе працягвацца, — заявіў учора ў Кішынёве Эрык Рубін, дарадца Дзяржаўнага Сакратара ЗША, падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Нікалае Цімафці. Амэрыканскі прадстаўнік заявіў, што месца Рэспублікі Малдова ёсьць у эўрапейскай прасторы і ў трансатлантычнай прасторы. “У адказ на ціск Расейскай Фэдэрацыі на краіны Усходняга Партнёрства мы кажам, што наша ідэя – гэта Зьяднаная Эўропа, у якой пануе дэмакратыя”, — зазначыў амэрыканскі прадстаўнік, цытаваны Agerpres. Ён павітаў як важную ідэю рашэньне ўладаў Кішынёва паслаць групу малдаўскіх вайскоўцаў у Косава дзеля выкананьня інтэрнацыянальнай місіі па падтрымцы міру. Нікалае Цімафці падзякаваў амэрыканскага прадстаўніка за палітычную падтрымку і эканамічную дапамогу Рэспубліцы Малдова з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі. “У гэты вырашальны пэрыяд для эўрапейскай будучыні маёй краіны мы высока цэнім любы натхняючы знак з боку нашых амэрыканскіх сяброў”, — сказаў Нікалае Цімафці. Рэспубліка Малдова імкнецца парафіраваць на саміце Усходняга Партнёрства Дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам, якая дасьць ёй магчымасьць свабоднага абмену. Апошнім часам расейскія афіцыйныя прадстаўнікі выступілі з крытыкай імкненьня краіны наблізіцца да Эўразьвязу, а некаторыя акцыі, як забарона імпарта малдаўскіх він або абвастрэньне напружаньня паміж Кішынёвам і Ціраспалям, некаторыя экспэрты і палітыкі кваліфікавалі проста як спробу парушыць працэс эўрапейскай інтэграцыі. Паўл Чакою Пераклаў з румынскай В. Буйвал Крыніца: http://www.evz.ro/detalii/stiri/sua-asigura-republica-moldova-de-sprijinul-sau-daca-rusia-isi-mentine-presiunile-economice-1066566.html 20/11/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |